viasna on patreon

Блогер з Калінкавічаў на судзе заявіў пра катаванні ў СІЗА

2019 2019-08-16T10:15:08+0300 2019-08-16T11:12:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/manjko-v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Манько. Фота: "Палеская вясна".

Віталь Манько. Фота: "Палеская вясна".

20 жніўня ў судзе Мазырскага раёна адбудзецца чарговае паседжанне па справе калінкавіцкага блогера Віталя Манько. Яго вінавацяць у пабудове фінансавай піраміды «Элеўрус».

На папярэднім паседжанні, якое адбывалася 1 жніўня блогер заявіў пра ціск і здзекі ў СІЗА.

Па інфармацыі праваабарончага сайта “Палеская вясна”, разам з Манько па справе праходзіць яшчэ шэсць абвінавачаных. Яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе з месца рэгістрацыі.  Толькі Віталь Манько, ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. У Віталя шасьцёра дзяцей. Малодшаму сыну недзе паўтара года і больш за год немаўля не адчувае пяшчоту бацькі.

На апошнім паседжанні ў пачатку жніўня Манько заявіў хадайніцтва аб змяненні меры стрымання таксама на падпіску аб нявыездзе, як у астатніх абвінавачаных. Усе сведкі ўжо дапытаныя ў судзе, або іх паказанні былі зачытаныя пракурорам ці самім судом. Аказаць ўплыў на іх, або нейкі ціск, ён ўжо не зможа.

Далейшае знаходжанне ў СІЗА пагражае жыццю і здароўю Віталя. І гэта галоўная нагода для такога хадайніцтва.

Як тлумачыў сам Віталь, яго змяшчаюць ў камеры з антысанітарнымі ўмовамі, іншыя сядзельцы ў камеры паляць, парушаюць правілы, а потым абвінавачваюць ў гэтых парушэннях Віталя. У выніку Манько змяшчаюць у штрафны ізалятар. Калі ён утрымліваецца ў адзіночнай камеры, туды нечакана ўрываюцца невядомыя ў масках і пачынаюць зьбіваць яго. Лекі для яго перадаць таксама немагчыма. Скаргі на кепскі стан здароўя прымаюцца ўвечары, а доктар можа прыняць толькі на наступны дзень і то не заўсёды.

Манько падаваў скаргі, іх у яго прымалі, аднак яны нідзе не рэгіструюцца, і зразумець каму яны трапілі і як разглядаліся яму не ўдалося. 

Усе гэтыя прычыны пракурор назвала неабгрунтаванымі і недастатковымі, каб змяніць меру стрымання. Судзя Анатоль Стрэльчанка патлумачыў, што ўсе скаргі на дзейнасць адміністрацыі СІЗА павінен разглядаць суд па месцы знаходжання СІЗА, а гэта суд Цэнтральнага раёна горада Гомеля. Суддзя вырашыў працягнуць утрыманне Манько пад вартай.

Пасьля ўчынення разноса і прэтэнзіяў да кіраўніка Следчага камітэта з боку Аляксандра Лукашэнкі, ёсць спадзяванне, што суд, усё ж такі, прыме пад увагу довады Манько і зменіць меру стрымання, калі ад яго будзе чарговае хадайніцтва.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства