Пад Брэстам здзейснены напад на актывістаў «Свінцовай варты»
Днём 14 жніўня невядомы мужчына збіў каля завода АКБ Марыю Галалюк. Дзянісу Малышэнка ён пашкодзіў машыну. Актывісты выклікалі міліцыю, ДАІ і хуткую. Пра гэта паведамляе "Брестская газета".
Алег Вялаў прыехаў на месца здарэння на дапамогу актывістам, што дзяжурылі каля завода. Ён распавёў, што днём 14 жніўня невядомы напаў на актывістку Марыю Галалюк і збіў яе. Акрамя таго, нападаючы пашкодзіў машыну іншаму актывісту – Дзянісу Малышэнка.
«На яе (Марыю – заўв. рэд.) было здзейснена абсалютна дзікі, неадэкватны напад. Чалавек напаў на машыну аднаго з дзяжурных, пачаў штурхаць нагамі. Потым адчыніў дзверы і спрабаваў распачаць бойку з кіроўцам. Потым ён звярнуўся (а наша дзяўчына ўсю гэтую справу здымала на відэа) і ўдарыў яе, мяркуючы па відэа, кулаком у твар. Потым пачаў далей збіваць, перакуліў яе на зямлю. Паводзіў сябе абсалютна неадэкватна», –распавёў Алег Вялаў.
Факт нападу актывістка паспела засняць на відэа.
Затым нападаючы сеў у машыну і з'ехаў. Актывісты выклікалі міліцыю, ДАІ і хуткую дапамогу.
Па словах Алега Вялава, нападаючага бачылі побач з заводам не раз, аднак хто ён такі, невядома.