viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-08-13T12:14:29+0300 2019-08-23T15:43:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Час выбараў:  У Мінску 8 жніўня быў прэзентаваны старт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Яе каардрынатары Алег Гулак (Беларускі Хельсінкскі камітэт) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) распавялі, якім чынам будзе праходзіць новае незалежнае назіранне за Парламенцкімі выбарамі.

Каментар: Гомельскі абласны суд пацвердзіў высылку з краіны грамадзяніна Расіі Уладзіміра Траўтэра. Негледзячы на від на жыхарства, расеец быў высланы на пяць гадоў ў інтарэсах “грамадскага парадку” (мужчына меў некалькі адміністрацыных  парушэнняў, такія як язда на возе без флікера і размова па мабільніку за рулём). Гэта не першы выпадак, калі грамадзянаў іншых краін высылаюць за нязначныя парушэнні, негледзячы на тое, што ў Беларусі ў іх застаецца сям’я, дом і праца. Некалькі чалавек скончыла жыццё самагубствам. Праваабаронца Андрэй Стрыжак аналізуе існуючую сітуацыю і выказвае свае меркаванне, чаму так адбываецца.

Каментар эксперта: Сяргей Драздоўскі, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, распавядае, што такое ідэя даступнасці і чаму яна датычыцца ўсіх жыхароў краіны.

У музычных паўзях — кампазіцыі ў выкананні Naka.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2019-08-13_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства