viasna on patreon

Кіраўніцтва “Полацак-Шкловалакно” патлумачыла, чаму забараніла распаўсюд улётак СПБ

2019 2019-08-08T18:07:52+0300 2019-08-09T13:25:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack_shklo-valakno.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта "Віцебская Вясна"

Фота з сайта "Віцебская Вясна"

Свабодны прафсаюз Беларускі атрымаў афіцыйны адказ ад кіраўніцтва ААТ “Полацак-Шкловалакно” на просьбу патлумачыць, чаму на стэндзе, які знаходзіцца на прахадной заводу, забараняюць размяшчаць прафсаюзныя ўлёткі. Пра гэта паведамляе "Віцебская вясна".

Усё проста: ячэйкі стэнду ўжо занятыя і “выкарыстоўваюцца для гаспадарчай дзейнасьці…”

“У сувязі з тым, што ўсе ячэйкі занятыя і выкарыстоўваюцца ААТ “ПШВ” у гаспадарчай дзейнасці, даць магчымасці для разьмяшчэння Вамі ўлётак ня маецца”, – гаворыцца ў адказе выканаўцы абавязкаў генэральнага дырэктара прадпрыемства Рамана Блізнёва.

Сябры прафсаюзу здзіўленыя такім адказам, бо інфармацыйны стэнд на прахадной прадпрыемства прызначаны якраз для інфармацыі грамадзкіх аб’яднанняў, а ніяк не для “гаспадарчай дзейнасці” адміністрацыі заводу.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства