viasna on patreon

У Гародні трох хлопцаў затрымалі за распаўсюд улётак супраць закону "Аб адтэрміноўках"

2019 2019-08-05T11:07:00+0300 2019-08-05T11:12:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2019-08-02_18-06-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Улёткі супраць закону пра адтэрмінавання. Фота: t.me/belarus_lite

Улёткі супраць закону пра адтэрмінавання. Фота: t.me/belarus_lite

У Горадні другога жніўня затрымалі траіх юнакоў, якія распаўсюджвалі ўлёткі супраць закону "Аб адтэрміноўках", што мае ў хуткім часе запрацаваць. Пра гэта ў каментары belsat.eu распавёў адзін з затрыманых, Арсеній Пужаль.

Як адзначыў Арсеній, да юнакоў пад’ехала машына без нумароў, з якой выйшлі чатыры амапаўцы. Пасля да іх падышлі яшчэ два чалавекі ў цывільным. Ніхто з іх не прадставіўся. Міліцыянты забралі ўлёткі ды сказалі праехаць з імі, прыгразіўшы ўжыць гвалт, калі хлопцы адмовяцца гэта рабіць.

«Спытаў, за што затрымалі. Сказалі за расклейванне ўлётак. Хаця мы клеілі, дзе трэба – на стэндах інфармацыі, і кідалі ў скрыні. Нічога супрацьзаконнага», – адзначыў хлопец.

У РУУС юнакі правялі тры гадзіны. Тут іх апыталі, накіравалі дакументы на разгляд і пасля адпусцілі.

Арсеній Пужаль адзначыў, што выступае супраць закону, бо збіраецца пасля навучання пайсці ў магістратуру, але цяпер яму трэба будзе спачатку пайсці ў войска.

«Гэта рабскі закон, які абсалютна парушае правы чалавека і Канстытуцыю», – заявіў ён.

Хлопцы дзейнічалі ў межах кампаніі супраць закону "Аб адтэрміноўках" “Пратэст BY”, якая была створана зусім нядаўна і ў кароткія тэрміны сабрала ў тэлеграм-канале больш за 2500 чалавек. Удзельнікі кампаніі рыхтуюць інфармацыйныя ўлёткі пра недасканаласць закону “аб адтэрміноўках”, збіраюцца і далей весці збор подпісаў за адмену закона, а таксама падаюць адзіночныя пікеты ў дазволеных для гэтага месцах. 

Улёткі, збор подпісаў і пікеты. Што рыхтуюць праціўнікі закона “Аб адтэрміноўках"?

Чыноўнікі фактычна праігнаравалі петыцыю супраць закона “Аб адтэрміноўках", якая сабрала 10 тысяч подпісаў. Аднак абыякавасць чыноўнікаў не спыніла неабыякавых грамадзян. Яны пачалі актыўна каардынавацца праз інтэрнэт і разам планаваць шэраг актыўнасцяў, каб ўсё ж дамагчыся таго, каб іх меркаванне было пачута.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства