viasna on patreon

Дакладчык Парламентскай асамблеі Рады Еўропы Хрыстас Пургурыдэс абураны адсутнасьцю адказу беларускіх уладаў на мэмарандум “Зьніклыя асобы ў Беларусі” (паводле Радыё Свабода).

2004 2004-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хрыстас Пургурыдэс даў беларускім уладам час на пачатку студзеня, каб яны адказалі на ягоны мэмарандум “Зьніклыя асобы ў Беларусі”. Але, як паведаміў Х.Пургурыдэс карэспандэнту Радыё Свабода, адказу ад беларускіх уладаў ён так і не атрымаў. Паводле Хрыстаса Пургурыдэса, факт адсутнасьці адказу пацьвярджае, што мэмарандум пра зьніклых у Беларусі абгрунтаваны. Хрыстас Пургурыдэс гаворыць, што канчатковы тэкст ягонай справаздачы можа стаць сапраўднай бомбай для цывілізаванай Еўропы.

“Ёсьць моцныя паказаньні наконт уцягнутасьці беларускіх уладаў у выкраданьне людзей і прыхаваньне гэтых справаў. Што да прыхаваньня справаў – сьведчаньняў гэтага больш чым дастаткова” , -- упэўнены Хрыстас Пургурыдэс.

Цяпер Хрыстас Пургурыдэс рыхтуе канчатковую справаздачу. Хрыстас Пургурыдэс даў зразумець, што тэкст гэтай справаздачы можа стаць больш жорсткім у дачыненьні да беларускіх уладаў, да якіх ён больш зьвяртацца не зьбіраецца.

У канцы студзеня зьбярэцца зімовая сэсія ПАРЭ, яе юрыдычны камітэт абмяркуе канчатковую справаздачу Хрыстаса Пургурыдэса

(паводле Радыё Свабода).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства