viasna on patreon

Судовыя цяжбы "Вячэрняга Магілёву" працягнуцца ў Мінску

2019 2019-08-01T15:42:10+0300 2019-08-01T15:44:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-economic-court.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "БелаПАН"

Фота "БелаПАН"

Рэдакцыя газеты «Вячэрні Магілёў» у эканамічным судзе Менска 6 жніўня аспрэчыць рашэнне рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізм, паведамляе mspring.online.

Раней камісія ўгледзела прыкметы экстрэмізму ў двух матэрыялах выдання, у якіх ішла гаворка пра гвалт над ЛГБТ-людзьмі: «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» і «У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў».

На падставе рашэння камісіі Ленінскі РАУС Магілёва пачаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да газеты, які лагічна скончыўся судом. Ужо падчас працэсу ў судзе Ленінскага раёна юрыст выдання Станіслаў Леўчанка заявіў, што «Вячэрні Магілёў» абскарджвае рашэнне экспертнай камісіі ў эканамічным судзе Мінска. На падставе гэтага суддзя Аляксандр Бушкевіч часова прыпыніў разгляд справы ў магілёўскім судзе.

6 жніўня скаргу газеты ў Менску разгледзіць суддзя Алеся Касьянчык. Паседжанне прызначанае на 09:15 раніцы і пройдзе ў кабінеце 203.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства