viasna on patreon

Як з антыфашыста «зляпілі» распаўсюдніка фашысцкай сімволікі

2019 2019-07-26T11:04:58+0300 2019-07-30T12:22:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gorbach_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Горбач

Аляксандр Горбач

Гарадзенец Аляксандр Горбач атрымаў афіцыйны адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Як і прагназавалася, адказ за подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Руслана Аніскевіча - звычайная бюракратычная адпіска. Ні на адзін з довадаў Горбача адказу не дадзена, Вярхоўны Суд пацвердзіў несправядлівы штраф, да якога быў асуджаны Аляксандар Горбач.

Аляксандр Горбач вядомы ў горадзе над Нёманам як перакананы антыфашыст. А парадокс яго судовай гісторыі заключаецца ў тым, што яго аштрафавалі за нібыта экстрэмізм i распаўсюджванне фашысцкай сімволікі.

Нагадаем, што яшчэ 20 лістапада 2018 года суддзя Кастрычніцкага раённага суда Валерый Шпак прысудзіў Горбача да вялікага штрафу: па артыкуле 17.10 КаАП - штраф 5 базавых велічынь, згодна з артыкулам 17.11, частка 2 - 25 базавых (усяго 30 базавых).

Паводле першага эпізоду адміністрацыйнай справы Горбач прызнаны вінаватым у размяшчэнні выявы з фашысцкай сімволікай. Аднак, на самай справе свастыка на тым малюнку выкідваецца якраз у сметнік і гэта яскрава пацвярджае антыфашысцкія погляды Горбача. Іншыя эпізоды размяшчэння на ўласнай старонцы Горбача ў сацсетцы Вконтакте датычацца абрэвіятур, якія таксама ніяк не могуць лічыцца экстрэмісцкімі.

У Гародні зноў штраф за рэпост

Суд Кастрычніцкага раёна г. Горадні 20 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу Аляксандра Горбача, якое тычылася перапостаў у сацыяльнай сетцы Вконтакте. Ён размясціў на сваёй старонцы матэрыялы з інтэрнэт-рэсурсаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

Не пагадзіўшыся з абсурднай пастановай, Аляксандр Горбач падаў касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд. Суддзя абласнога суда Васіль Скок доўга разглядаў скаргу, а ў выніку ўсё ж не змог адмяніць пастанову.

Пасля гэтага Аляксандр Горбач падаў наглядныя скаргі на імя старшыні Гродзенскага абласнога суда. Аднак яго старшыня Аляксандр Корзун не задаволіў скаргу.

Адмоўны адказ з Вярхоўнага Суда на скаргу яшчэ раз пацвярджае, што дамагчыся справядлівасці і законнасці ў судовым парадку на ўзроўні нацыянальных судовых структур практычна немагчыма.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства