viasna on patreon

Расія заплоціць кіраўніку "Камітэта супраць катаванняў» кампенсацыю за незаконнае затрыманне

2019 2019-07-23T13:37:17+0300 2019-07-30T12:17:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaliapin-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Каляпін. Фота: dw.com

Ігар Каляпін. Фота: dw.com

Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць кіраўніку «Камітэта супраць катаванняў» Ігару Каляпіну тысячу еўра за затрыманне на «Маршы нязгодных» у 2007 годзе. Рашэнне апублікавана на сайце суду.

Акрамя таго, як піша Медыязона, Расея абавязаная заплаціць Каляпіну за 2 600 еўра судовых выдаткаў.

Каляпіна затрымалі на няўзгодненай акцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Праваабаронца тлумачыў, што прыйшоў туды назіраць за дзеяннямі міліцыі, баючыся сілавога разгону акцыі (што ў выніку і адбылося). Яго даставілі ў аддзел і пратрымалі там некалькі гадзін, пасля чаго адпусцілі без пратаколу.

Кіраўнік «Камітэта супраць катаванняў» двойчы падаваў скаргу на затрыманне, але суды прызнавалі дзеянні міліцыі законнымі. Тады Каляпін звярнуўся ў ЕСПЧ.

Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што паліцыянты, якія ў той дзень затрымалі Каляпіна, парушылі артыкул 5 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека (права на асабістую свабоду і недатыкальнасць).

Ці затрымліваюць назіральнікаў у Беларусі?

У Беларусі ж пад час маніторынгу за акцыямі пратэсту нярэдка затрымліваюць і караюць адміністрацыйна праваабаронцаў і назіральнікаў. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся 25 сакавіка 2019 года, калі шэсць валанцёраў-назіральнікаў ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт» былі затрыманыя «людзьмі ў цывільным» падчас несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка 2018 года на мінскай плошчы Якуба Коласа. Усе яны мелі адпаведныя камізэлькі з надпісам «ControlBY" і "Назіральнік", а таксама бэйджы . Усіх іх, разам з іншымі затрыманымі, загрузілі ў аўтазак і адвезлі ў Савецкі РУУС Менску для складання пратаколаў адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

А 27 кастрычніка 2018 года праваабаронца “Вясны” з Гародні Віктар Сазонаў прыехаў у Свіслач і Якушоўку на Дзень памяці паўстанцаў 1863 года выключна як праваабаронца весці маніторынг масавага мерапрыемства. Ён прысутнічаў у Свіслачы, назіраў за мерапрыемствам і рабіў фотаздымкі. Характэрна, што ў аніводным рапарце міліцыянтаў не адлюстравана, што Віктар Сазонаў нешта рабіў на гэтай акцыі. Нягледзячы на ўсю юрыдычную абсурднасць гэтай адміністрацыйнай справы суд вынес пастанову і аштрафаваў праваабаронцу на 15 базавых велічынь.  


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства