viasna on patreon

Арганізатары #БНР101 прапанавалі міліцыі міравое пагадненне

2019 2019-07-17T09:59:00+0300 2019-07-30T12:11:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dv-2019-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 17 ліпеня распачалося судовае паседжанне па аплаце паслугаў міліцыі на святкаванні Дня Волі 2019, перадае pyx.by. Арганізатары просяць прызнаць, што праваахоўныя органы не выканалі свае абавязкі і прызнаць дамову з імі несапраўднай. У сваю чаргу міліцыя хоча спагнаць з іх болей за 7300 рублёў.

Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года.

Падставамі для спынення дзеяння дамовы арганізатары лічаць затрыманні людзьмі ў цывільным на свяце грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча і аднаго з арганізатараў Віталя Рымашэўскага, а таксама забарону выходзіць за агароджаную тэрыторыю з бел-чырвона-белымі сцягамі.

«Размова нават ідзе не пра затрыманне, а пра захоп або выкраданне. Людзі не ў форме, у цывільным адзенні сілавым спосабам захапілі без тлумачэнняў Дашкевіча і Рымашэўскага. Калі мы як арганізатары звярнуліся да міліцыі, адказу не атрымалі. Дзеянні супрацоўнікаў не адпавядалі дамове паміж намі», — заявіў на пасяджэнні адзін з істцоў па справе старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён папрасіў далучыць да справы відэазапісы, якія пацверджваюць дзеянні міліцыі, але суддзя перанесла вынясенне рашэння па ім.

«Затрыманні на свяце былі палітычнымі. Работа міліцыі была выкананая няякасна», — падтрымаў у сваім слове Губарэвіча старшыня БСДП Ігар Барысаў.

Арганізатары Дня Волі запатрабавалі ў судзе таксама патлумачыць, методыку падліку ўдзельнікаў з боку міліцыі: якім чынам стала вядома, што колькасць перавысіла заяўленую, чаму былі ўзнятыя кошты. Акрамя таго, прасілі прадставіць колькасць супрацоўнікаў у цывільным, а таксама прадставіць, якім чынам адбілася на працы павялічэнне колькасці ўдзельнікаў. Ні на адно з гэтых пытанняў прадстаўнік РУУС адказаць не змог, адзначыўшы, што дадзеных не мае, і, магчыма, яны толькі для службовага карыстання (у тым ліку і методыка падліку ўдзельнікаў).

Істцы таксама прапанавалі міліцыі пайсці на міравое пагадненне, па якім яны гатовыя аплаціць паслугі памерам у 150 базавых велічыняў. Але для гэтага міліцыі трэба:

  • адмовіцца ад усіх дадатковых патрабаванняў, пеняў, даплатаў за колькасць удзельнікаў;
  • прызнаць невыкананне сваіх абавязкаў;
  • прынесці прабачэнні. 

«Як будуць развівацца падзеі пабачым 25 ліпеня падчас асноўных слуханняў справы. Ёсць невялікае спадзяванне, што новы міністр МУС зразумее, што іміджавыя страты міністэрства ніяк не кампенсуеш нават 10 тысячамі рублёў», — пракаментаваў прапанову Юрый Губарэвіч.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства