viasna on patreon

Маладафронтаўцаў аштрафавалі за бервяно на ўездзе ў рэстаран «Поедем поедим»

2019 2019-07-05T09:38:00+0300 2019-07-09T12:42:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty-berviano.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя маладафронтаўцаў у Курапатах 3 ліпеня. Фота: Наша Ніва.

Акцыя маладафронтаўцаў у Курапатах 3 ліпеня. Фота: Наша Ніва.

У судзе Мінскага раёна 4 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ў Курапатах траіх маладафронтаўцаў. 

3 ліпеня амапаўцы затрымалі чатырох маладафронтаўцаў, якія стаялі з плакатамі каля рэстарану «Поедем поедим», перагарадзіўшы ўезд на тэрыторыю бервяном.

Справу разглядала суддзя Новікава. Затрыманых судзілі па артыкулах 23.4 КаАП (Непадпарадакаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выканананні ёй службовых паўнамоцтваў) і 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства).

Суд вынес пастанову, паводле якой Арцём Кляпец аштрафаваны на 50 і 30 базавых велічынь, Віталь Трыгубаў — 25 і 20 базавых адпаведна, Дзяніс Урбановіч — 50 і 30 б.в.

Разгляд адміністрацыйнай справы чацвертага ўдзельніка акцыі Іларыёна Трусава, перанесены на іншы дзень.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства