viasna on patreon

Кіраўнікам калгасаў патлумачылі, як выганяць журналістаў ад БАЖ і Белсата Дакумент

2019 2019-06-06T14:58:13+0300 2019-06-06T15:05:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_borozenko_belsat_20170803_tutby_brush_phsl_-img_0330.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: tut.by

Фота: tut.by

Як паведамляе БАЖ, у тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозга» з’явіўся дакумент, які нібыта разаслалі па сельскіх гаспадарках Светлагорскага раёна. Ён называецца «Алгарытм дзеяння кіраўніка і супрацоўнікаў арганізацыі пры працы са СМІ».

Прапануецца адразу паглядзець на журналісцкае пасведчанне, а калі яно не прадастаўляецца, а ў адказ чуецца: «фрылансер», «Белсат», «БАЖ», то адмаўляць у каментарах і інтэрв’ю. У памятцы кажуць, што ў выпадку чаго трэба званіць начальніцы аддзела ідэалагічнай работы Светлагорскага райвыканкама Але Манькевіч. Калі ж журналісты агрэсіўна сябе паводзяць, то тэлефанаваць у міліцыю.

Таксама ў задачу кіраўніцтва ставіцца правядзенне інструктажу з супрацоўнікамі калектываў, а таксама не дапускаць «пабочных асобаў» на тэрыторыю прадпрыемства.

Ала Манькевіч пракаментавала для «НН» з’яўленне ў інтэрнэце гэтага дакумента.

«Калі вы хочаце мой каментар, то я гатовая ісці нават у суд, каб адстойваць свой гонар і годнасць, бо ідзе абсалютнейшая дыскрэдытацыя. Я ў шоку, што нехта размясціў дадзеную інфармацыю.

Хто гэта зрабіў, як, навошта, мне цяжка гэта сказаць. Але ж ніхто не кажа, што гэта за рассылка, адкуль яна прыйшла. Гэта дыскрэдатыцыя мяне як кіраўніка ідэалагічнай вертыкалі Светлагорскага раёна.

Я вам аўтарытэтна заяўляю, што ніякіх ні лістоў, ні рассылак, ні падобных алгарытмаў дзеяння не рассылала. Мы дзейнічаем у адпаведнасці з заканадаўствам. Мы адкрытыя да размоваў, спакойна даем каментары.

З БАЖа да нас увогуле ніхто ніколі не звяртаўся. З «Белсата» ездзяць, Жукоўскі раней актыўна прыязджаў. Мне цяжка нават каментаваць нешта, не хачу апраўдвацца. Хтосьці вырашыў зрабіць мне такую казу! Трэба пашукаць сярод сваіх ворагаў, хаця я думала, што іх у мяне няма», — сказала «НН» Ала Манькевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства