viasna on patreon

Міліцыя «занялася» ЛГБТК-актывістамі з Магілёва

2019 2019-06-06T07:36:34+0300 2019-06-06T07:36:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/new-regions-5may.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: vk.com/newregionsmog, у цэнтры – Аліна, справа ад яе – Канстанцін.

Фота: vk.com/newregionsmog, у цэнтры – Аліна, справа ад яе – Канстанцін.

Мясцовыя сілавікі па тэлефоне паведамілі каардынатарцы ініцыятывы «Новыя рэгіёны» Аліне П., што вельмі хочуць пагутарыць з ёй з-за налепак і незаконнага масавага мерапрыемства.

Як распавёў праваабарончаму часопісу mspring.online іншы каардынатар «Новых рэгіёнаў» Канстанцін, днём 4 чэрвеня супрацоўнік міліцыі патэлефанаваў Аліне П. па тэлефоне і паведаміў, што на іх пададзеная скарга. Ён не прадставіўся.

– Падрабязнасцяў мы пакуль не ведаем. Супрацоўнік міліцыі тэлефанаваў праз Аліну, пакуль яна ехала ў цягніку, была дрэнная сувязь. Майго нумара ён не ведае. Як мы зразумелі, на нас напісалі скаргу аб тым, што мы ў сваіх сцікерах выкарысталі герб горада і сімволіку газеты «Вячэрні Магілёў». Акрамя таго, нібыта мы правялі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства 5 траўня, калі праводзілі кінапаказ, – распавёў Канстанцін.

У той дзень «Новыя рэгіёны” сапраўды паказалі фільм «Чалавек, які здзівіў усіх», але рабілі гэта на прыватнай пляцоўцы. То бок ніякіх узгадненняў з уладамі для мерапрыемства не патрабуецца і яно не можа лічыцца «несанкцыяваным».

Налепкі ж, у сваю чаргу, былі выпушчаныя перад кінапраглядам і выклікалі рэзананс у ліберальных СМІ, у тым ліку і з-за абыгрываннем назвы гамафобнай газеты «Вячэрні Магілёў».

ЛГБТК-актывісты звязваюць ціск на ініцыятыву «Новыя рэгіёны» з вынікамі праверкі на экстрэмізм матэрыялаў газеты «Вячэрні Магілёў». Нагадаем, што Міністэрства інфармацыі ўгледзела ў двух тэкстах выдання прыкметы наяўнасці экстрэмізму і накіравала сваё заключэнне ў праваахоўныя органы для далейшага разгляду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства