Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) уэфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавекаў Беларусі.
Анонс выпуска:
Каментар эксперта: 16 траўня з-за смерці маладога інспектара ДАІ у Магілёве былі затрыманы дзясяткі ромаў. Чаму гэта з’яўляецца жорсткім парушэннем правоў чалавека? Чы дастаткова прабачэння, якое прынеслі магілёўскія ўлады на арганізаванай імі сустрэчы з ромамі? Распавядае праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Падзея: Адкрыцце выставы мастацкіх работ людзей, якія асуджаны; “Тыдзень даступнасці” для людзей с псіхічнымі захворваннямі ад Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Летняя праваабарончая школа для моладзі, канферэнцыя пад назвай “Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека”.
Асоба: Колькі людзей у Беларусі асуджана па артыкуле 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў)? Ці з’яўлеюцца даужыня турэмнага пакарання адпаведнай учыненаму? У чым розніца паміж заканадаўствам і антынаркатычнай палітыкай Беларусі і іншымі краінамі? Распавядае Ксенія, актывістка ініцыятывы “Легалайз Беларусь”.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Nizkiz.