viasna on patreon

Як браты Гмызы правучылі сквапных маладэчанскіх міліцыянтаў

2019 2019-05-29T12:53:22+0300 2019-05-29T13:02:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра не зусім стандартную гісторыю, якая здарылася з Аляксандрам і Анатолем Гмызамі паведаміў у сацыяльнай сетцы  фэйсбук праваабаронца “Вясны” з Маладэчна Аляксандр Капуцкі.

“Цяжка паверыць, але ў Маладэчне дагэтуль працягваецца эпапея з двухгадовай даўніны “Маршам недармаедаў”, – піша праваабаронца. – Людзі адседзелі свае суткі ў ІЧУ, добрасумленна аплацілі за сваё ўтрыманне ў ізалятары, спакойна працягвалі сваё жыццё. Ды раптам, праз год пасля бурных вясновых падзеяў 2017 году ім сталі прыходзіць выканаўчыя надпісы ад натарыуса аб задавальненні патрабаванняў Маладзечанскага РАУС пра спагнанне з іх запазычанасці па аплаце кошту харчавання ў месцы зняволення. Браты Гмызы вымушаныя былі звярнуцца да мясцовых праваабаронцаў ПЦ “Вясна”, і пачалася цягамоціна, якая датрывала аж да сёлетніх травеньскіх дзён. Хлопцы пачалі аспрэчваць гэтую несправядлівасць, насілі судовым выканаўцам квітанцыі аб аплаце, пісалі заявы ў пракуратуру, нарэшце звярнуліся ў раённы суд са скаргай на дзеянні Маладзечанскага РАУС."

І толькі праз суд, які адбыўся 22 траўня, братам Гмызам удалося аднавіць справядлівасць.

 

Суддзя суду Маладзечанскага раёна Ігар Гарановіч, вывучыўшы ўсе матэрыялы, прызнаў несапраўдным выканаўчы надпіс натарыуса Мінскай абласной натарыяльнай акругі Зоі Каліноўскай ад 3 красавіка 2018 года, а на адказчыка – Маладзечанскі РАУС – “павесіў” судовыя выдаткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства