viasna on patreon

Беларускую газету "Салідарнасць" друкуюць у Расііі. 8-га студзеня ў Смаленску быў выпушчаны першы ў гэтым годзе нумар недзяржаўнай газеты "Салідарнасць", з якой у снежні адмовіліся супрацоўнічаць усе мінскія друкарні. 9-га студзеня выданне паступіла ў продаж па Беларусі.

2004 2004-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штотыднёвік захаваў свой ранейшы наклад: 5 тысяч асобнікаў. У той жа час, галоўны рэдактар выдання А. Старыкевіч прызнае, што для газеты друкавацца ў Смаленску фінансава вельмі нявыгадна, асабліва з улікам выдаткаў на перавозкі. Тым не менш, ён упэўнены, што гэта на сёння адзіны спосаб аднавіць выхад выдання. Сп. Старыкевіч звяртае ўвагу на тое, што другі раз за апошнія паўгода яго газету змушалі спыніцца падчас падпісной кампаніі.

Нагадаем: пасля таго, як у пачатку чэрвеня 2003 г. мінскае паліграфічнае прадпрыемства "Красная звезда" выпусціла матэрыялы журналістаў прыпыненай "БДГ" на старонках штотыднёвіка "Салідарнасць", у яго раптам "сапсавалася друкарская машына". Нібыта на гэтай падставе друкарня скасавала раней падпісаныя дамовы на выпуск выдання. 4-га чэрвеня, у дзень выхаду "Салідарнасці", дырэктар "Красной звезды" Ўладзімір Целеш быў звольнены са сваёй пасады "за невыкананьне ўмоваў кантракту адпаведна дзейнаму заканадаўству". 11 чэрвеня прадпрыемства адмовілася друкаваць чарговы нумар "Салідарнасці", паколькі на мінулым тыдні яна "збіла графік выхаду". Адначасова з гэтым у газеце распачалася праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці, па выніках якой Камітэт дзяржкантролю пазней аштрафаваў выданне на 4 млн. рублёў. Пасля гэтага напрацягу 4 месяцаў газета не магла знайсці магчымасці друкавацца. У верасні ёй удалося заключыць дамову з мінскай друкарняй "Светоч". Аднак 17-га снежня ў рэдакцыю "Салідарнасці" прыйшоў ліст, у якім друкарня інфармавала пра скасаванне дамовы з прычыны перагружанасці прадпрыемства. Такі самы вынік мелі перамовы з усімі іншымі сталічнымі друкарнямі.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства