viasna on patreon

Галоўны ідэолаг Магілёва не дазволіла пікет за сваю адстаўку

2019 2019-05-14T12:05:47+0300 2019-05-15T18:11:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galushka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ала Галушка. Фота – oobsg.by

Ала Галушка. Фота – oobsg.by

Магілёўскі гарвыканкам у асобе намесніка старшыні Алы Галушкі адмовіў магілёўскім палітыкам Уладзіміру Шанцаву і Алегу Аксёнаву ў правядзенні пікета 14 траўня, паведамляе сайт mspring.online.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Шанцаў і абласны каардынатар хрысціянскіх дэмакратаў Аксёнаў збіраліся правесці мірны сход на стадыёне па вул. Чалюскінцаў з патрабаваннем адстаўкі Алы Галушка з яе паста.

На думку палітыкаў, яна рэгулярна па надуманых прычынах забараняе правядзенне ў горадзе масавых мерапрыемстваў грамадзян, палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

У красавіку Ала Галушка не дала Шанцаву і Аксёнаву згоды на правядзенне пікета за перанос завода «Омск Карбон Магілёў» на радзіму прэзідэнта. Тады ж яна адмовіла магілёўскім праваабаронцам у правядзенні «Манстрацыі».

Свае адмовы яна матывавала тым, што ў дзень, калі палітыкі і праваабаронцы хацелі правесьці пікеты, у адзіным дазволеным для масавых мерапрыемстваў месцы павінен быў прайсці футбольны турнір.

У гэты раз, як паведаміў адзін з арганізатараў пікету Уладзімір Шанцаў, Галушка адмовіла ў пікеце за сваю адстаўку з фармальных прычынаў:

"Ала Галушка спаслалася на тое, што ў загалоўку напісана слова «Заява», а не«Апавяшчэнне». Хоць у мінулы раз мы атрымалі адмову ў правядзенні масавага мерапрыемства з-за футбола, а ў цяперашняй заяве была зменена толькі дата і мэта. У самім тэксце напісана, што мы не просім дазволу, а праводзім пікет, з тэксту вынікае, што мы паведамляем пра пікет", – распавёў Шанцаў.

Паводле яго слоў, ён разам з Алегам Аксёнавым ўжо перарабілі апавяшчэнне на масавае мерапрыемства і зноў накіравалі яго ў Магілёўскім гарвыканкам. Мэта пікету тая ж – адстаўка намесніка старшыні Алы Галушка.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства