viasna on patreon

Кляшчы сталі прычынай забароны масавых мерапрыемстваў у Берасці

2019 2019-05-13T08:58:34+0300 2019-05-15T18:07:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_park_voinov_int.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасці. Фота: Holiday.by

Парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасці. Фота: Holiday.by

Берасцейскія ўлады забаранілі правядзенне яшчэ 16 мітынгаў супраць акумулятарнага завода, запуск якога павінен адбыцца ў траўні.

Адзін мітынг планаваўся 12 мая ў Брэсцкім раёне ў вёсцы Тэльмы на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Прыбужжа». Яшчэ 15 мітынгаў планавалася правесці з 13 па 17 траўня (па тры штодня) у Брэсце на пляцоўцы каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Менавіта этыя месцы вызначаны мясцовымі ўладамі як пастаянныя для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Аднак, як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, Брэсцкі райвыканкам у сваім адказе напісаў, што правядзенне мітынгу на стадыёне недапушчальна ў сувязі з запланаваным там у гэты дзень іншым мерапрыемствам.

Брэсцкі жа гарвыканкам паказаў, што на пляцоўцы ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў з 13 па 17 мая будуць праводзіцца супрацькляшчовыя мерапрыемствы.

«Раней чыноўнікі забаранялі нам мітынгі на пляцоўцы ў гэтым парку на падставе таго, што там праводзіліся рамонтныя работы, санітарная высечка. Зараз пляцоўку пазбавяць ад кляшчоў. Пасля гэтага там будуць створаны ўсе ўмовы для мітынгу, — адзначыў Кісляк. — 13-17 мая — буднія дні. Мабыць, улады проста не прыдумалі, якія правесці там у гэтыя дні «запланаваныя раней мерапрыемствы». Фантазія скончылася, таму яны пачалі ганяць кляшчоў па парку».


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства