viasna on patreon

Яшчэ адзін суд за адмову аплаціць паслугі міліцыі завяршыўся штрафам

2019 2019-05-02T21:55:00+0300 2019-05-03T07:28:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau_igar-770x450.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава 2 траўня судзілі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка. Адміністрацыйная справа  разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 16-30.

Нагадаем, 29 красавіка арганізатараў і заяўнікаў мітынгу і канцэрта да Дня Волі Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова і Вольгу Кавалькову пакаралі штрафамі  ў памеры 30 базавых велічынь кожнага.

“Беларуская міліцыя ўжо канчаткова афармляецца ў камерцыйную структуру са сваімі прайз-лістамі і каэфіцыентамі, забываючыся на тое, што існуе за кошт падаткаплацельшчыкаў. Адміністрацыйная справа за адмову плаціць паслугі міліцыі - нонсэнс. Аказваецца, што ў межах грамадзянскай дамовы (грамадзянска-прававых адносінаў) міліцыі немагчыма выставіць прэтэнзію за няякасна аказаныя ёй паслугі і невыкананне дамовы, нішто немагчыма аспрэчыць (а гэты працэс акурат адбываецца дагэтуль)”, - каментуе сітуацыю Ігар Барысаў у фэйсбуку

Суддзя Юлія Густыр вынесла пастанову ад прыцягненні палітыка да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь.

Вольга Кавалькова: Няхай Канстытуцыйны суд дасць ацэнку той прававой калізіі, якую маем зараз

Палітык кажа, што зараз практычна немагчыма правесці акцыю любога фармату, бо ў партый і грамадскіх арганізацый праблемы з фінансамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства