viasna on patreon

Пяцёра затрыманых у Лагойску Дапоўнена

2019 2019-04-27T15:14:22+0300 2019-04-27T17:32:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/urbanivich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Урбановіч. Фота: belsat.eu

Дзяніс Урбановіч. Фота: belsat.eu

Сустаршыня Беларускай Хрысціянcкай дэмакратыі Павел Севярынец паведамляе пра затрыманне ў Лагойску актывістаў Маладога фронту:

"Увага!!! Толькі што Валеру Рабцаву патэлефанаваў Дзяніс Урбановіч і сказаў, што яго і сяброў затрымліваюць у Лагойску".

Пазней сталі вядомыя некаторыя прозвішчы і верагодная прычына затрымання. Як паведамляе Радыё Свабода, сёння ў Лагойску затрымалі 5 маладафронтаўцаў: старшыню Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча, Івана Мірончыка, Віталя Трыгубава і яшчэ двух актывістаў.

Паводле актывіста Валеры Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адкліканні з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча.

У 17.14 Павел Севярынец паведаміў што маладафронтаўцаў Віталя Трыгубава і Арцёма Кляпца выпусцілі, склаўшы пратакол па 23.34 КаАП.

Стала вядома прозвішча пятага затрыманага. Гэта  непаўнагадовы Іларыён Трусаў. Ён знаходзіцца ў Камісіі па справах непаўнагадовых і чакае, калі яго забяруць бацькі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства