viasna on patreon

Ці кампенсуе івацэвіцкая міліцыя незаконнае ўтрыманне ў ізалятары?

2019 2019-04-26T14:47:05+0300 2019-04-26T14:54:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivachevichi_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Іваноў и праваабаронца "Вясны" Уладзімір Малей. Фота: ПЦ "Вясна"

Антон Іваноў и праваабаронца "Вясны" Уладзімір Малей. Фота: ПЦ "Вясна"

Жыхар вёскі Івацэвіцкага раёна Антон Іваноў падаў у суд зыск на сваё незаконнае змяшчэнне ў ізалятар часовага ўтрымання. Яго ўтрымлівалі амаль суткі нібыта за дробнае хуліганства. Але суд так і не адбыўся. Антонаў ацаніў свае маральныя пакуты ў 5000 рублёў.

Суддзя Івацэвіцкага суда Арцём Падалянец не задаволіў зыск Іванова. Да такога рашэння вясковец быў гатовы, перадае праваабаронца "Вясны" Сяржук Русецкі.

“Іншага рашэння ад цяперашняга суда і чакаць нельга. Міліцыя, суд і пракуратура ў Івацэвічах — браты-блізняты. Як тут давяраць міліцыі нашай? Канечне, падманваюць. Думаю, што тут адна кантора. Горад маленькі, усе адзін аднаго ведаюць, усе звязаныя ў гэтай сістэме, таму на добрае не спадзяюся...” — каментуе рашэнне суда Антон Іваноў.

Паводле словаў праваабаронцы “Вясны” Уладзіміра Малея, суддзя такім чынам працягнуў міліцыянтам індульгенцыю на далейшыя непрафесійныя, неправавыя дзеянні ў адносінах да людзей. “Працаваць ў прававым полі бальшыня з іх проста няздольная”, — адзначае Уладзімір Малей.

Антон Іваноў не згодны з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства