viasna on patreon

Анжаліку Борыс будуць судзіць за "несанкцыянаванае” свята “Казюкі”

2019 2019-04-22T08:41:44+0300 2019-04-23T16:06:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/borys-anzalika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Борыс. Фота Радыё Свабода.

Анжаліка Борыс. Фота Радыё Свабода.

Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, на старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюзу палякаў у Беларусі гарадзенская міліцыя склала пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне па арт 23.34 КаАП, а менавіта за "несанкцыянаванае" правядзенне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага свята "Казюкі".

Які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс - пакуль невядома. 

Суд прызначаны на 10 гадзін раніцы.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства