viasna on patreon

У Гаазе прадставілі даклад аб свабодзе сходаў у Беларусі

2019 2019-04-10T17:07:51+0300 2019-04-11T11:24:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sacunkevich-haaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У цэнтры - Наталля Сацункевіч. Фота - Rafael Ishkhanyan, Хельсінкскі камітэт Арменіі

У цэнтры - Наталля Сацункевіч. Фота - Rafael Ishkhanyan, Хельсінкскі камітэт Арменіі

З трэцяга па пятага красавіка ў Гаазе (Нідэрланды) прайшоў трэнінг па маніторынгу мірных сходаў. У ім прынялі удзел прадстаўнікі і прадстаўніцы 13 краін, якія працуюць у галіне свадобы сходаў, сярод іх была і Беларусь.

Мерапрыемства было арганізавана Еўрапейскім цэнтрам некамерцынага права (ЕЦНП) – буйной экспертнай арганізацыяй, якая займаецца пытаннямі праў чалавека і адвакацыйнымі кампаніямі. У мінулым годзе ЕЦНП ініцыяваў серыю дакладаў, мэта якіх – адлюстраваць бягучую сітуацыю са свабодай сходаў у кожнай канкрэтнай краіне за 2017-2018 гг. На мерапрыемствы у Гаазе былі прадстаўлены даклады з Албаніі, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Харваціі, Косава, Македоніі, Малдовы, Чарнагорыі, Сербіі і Украіны. Даклад па Беларусі прадстаўляла праваабаронца ПЦ “Вясна” Наталля Сацункевіч.

У дакладзе адзначаецца, што найбольш папулярнай тэмай пратэстаў у 2017 годзе былі акцыі па сацыяльных пытаннях (супраць Дэкрэта №3 аб “сацыяльным утрыманстве”), у 2018 жа акцэнт зрушыўся галоўным чынам у бок тэмы гістарычных помнікаў (у абарону Курапат). Тым больш, у апошні час сталі актуальнымі экалагічныя пытанні, такія як будаўніцтва новых заводаў у Светлагорску і Брэсце.

Таксама у дакуменце былі прапанованы рэкамендацыі для дзяржавы, сярод якіх – распрацаваць і прыняць нацыянальны закон аб мірных сходах у цесным узаемадзеянні з грамадзянскай супольнасцю, а таксама адмовіцца ад практыкі затрымання журналістаў і назіральнікаў па асвятленні працэсу мірных сходаў.

Праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч засталася задаволеная мерапрыемствам:

Сустрэча з калегамі дазволіла актуалізаваць сітуацыю, дамовіцца аб супрацоўніцтве, даведацца пра вопыт іншых краін, расказаць пра наш маніторынг у Беларусі. На сустрэчы прысутнічалі эксперты па свабодзе сходаў БДІПЧ [Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека – заўв.] АБСЕ — Ніл Джармэн і Аніта Данка. Яны высока ацанілі якасць маніторынга мірных сходаў, які праводзіцца у Беларусі”.

Разам з Наталляй над дакладам працавалі Зміцер Чарных («Беларускі Хельсінскі камітэт») і Наста Лойка (праваабарончая арганізацыя «Human Constanta»).

«Праца над дакладам сумесна з калегамі, - адзначыла Наталля, - гэта выдатная магчымасць паглядзець на свабоду сходаў у Беларусі шырэй, чым звычайна; убачыць агульныя тэндэнцыі за апошнія два гады; вызначыць пункты росту і запланаваць канкрэтныя крокі па паляпшэнні сітуацыі».


Тэкст дакладу "Маніторынг свабоды сходаў у Беларусі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства