viasna on patreon

5 студзеня ў Белаазёрску (Брэсцкая вобласьць) адкрытая крымiнальная справа, якая тычыцца нападу на сябраў Народнай Грамады – Яўгена i Натальлi Акаронкаў (паводле Радыё Свабода),

2004 2004-01-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 студзеня ў Белаазёрску (Брэсцкая вобласьць) адкрытая крымiнальная справа, якая тычыцца нападу на мясцовых сябраў Народнай Грамады – Яўгена i Натальлi Акаронкаў (паводле Радыё Свабода),

2 студзеня увечары iх моцна зьбiлi невядомыя асобы У вынiку здарэньня лiдэр белаазёрскiх сацыял-дэмакратаў Яўгена Акаронка трапiў у шпiталь: у яго зламаныя рэбры i нос. Меньш пацярпела ягоная жонка Натальля -- дэпутат мясцовага гарсавету, удзельнікi дэмакратычнай групы "Iнiцыятыва".

Натальля Акаронка гаворыць, што дзеяньнi мiлiцыянтаў адразу пасьля здарэньня даюць падставы меркаваць, што аб'ектыўнага сьледзтва ў гэтай справе ня будзе: "Вельмi дзiўная пазыцыя. Капiтан мiлiцыi Вярэнiч гаворыць мне: "А ты заўтра працаваць ня будзеш, дэпутатам ня будзеш, i ўвогуле рот закрой". Так ён са мной размаўляў. Дзiўная такая пазіцыя i я не зразумела – чаму так".

Па словах Натальлі Акаронкi, адразу пасьля здарэньня мiлiцыянты затрымалi аднаго з тых, хто зьдзейснiў напад. Аднак яго хутка адпусьцiлi. Тым ня менш, Натальля Акаронка будзе настойваць, каб усе асобы, якi бралi ўдзел у зьбiцьцi ейнага мужа былі знойдзеныя i пакараныя. Паводле неафiцыйнай iнфармацыi, распачатае сьледзтва ў гэтай справе пакуль не разглядае вэрсiі, што напад зьдзейсьнены паводле палiтычных матываў. Асноўная вэрсiя зараз – гэта звычайнае хулiганства. З нагоды здарэньня ў Белаазёрску прынятая заява кiраўнiцтвам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада). У заяве гаворыцца, што гэты выпадак -- помста сябрам партыi за грамадзкую i палiтычную дзейнасьць.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства