viasna on patreon

Беларусы жывуць па паняццях, таму што законы не працуюць? Што казалі на ток-шоў mspring.online Фота Відэа

2019 2019-03-29T08:11:24+0300 2019-03-29T08:12:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-tok-shou-2019-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ток-шоу пра паняцці і правы чалавека ў Магілёве. Фота: mspring.online

Ток-шоу пра паняцці і правы чалавека ў Магілёве. Фота: mspring.online

У Магілёве сайт-часопіс пра чалавека і яго правы mspring.online правёў  27 сакавіка ток-шоў пра тое, чаму беларусы шануюць культуру турмаў і калоній, як гэта спалучаецца з правамі чалавека і калі ж вараўскія паняткі сыйдуць, саступіўшы месца дзейным і справядлівым законам. Мерапрыемтва, якрое сабрала каля сарака гледачоў і ўдзельнікаў, абылося ў грамадскім цэнтры «Кола».

Ток-шоу пра паняцці і правы чалавека ў Магілёве. Фота: mspring.online

Ток-шоу пра паняцці і правы чалавека ў Магілёве. Фота: mspring.online
Алесь Бяляцкі, Яўген Васьковіч і Артур Баханькоў. Фота:mspring.online

У якасці экспертаў выступілі былы палітвязень, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, былы палітвязень, актывіст Яўген Васьковіч і магілёвец Артур Баханькоў, які правёў каля 15 гадоў у турмах і калоніях і жыве па вараўскіх паняццях.

Ток-шоу пра паняцці і правы чалавека ў Магілёве. Фота: mspring.online

Ток-шоу пра паняцці і правы чалавека ў Магілёве. Фота: mspring.online

Мы яшчэ абавязкова прааналізуем дыскусію і прысвецім ёй яшчэ адзін тэкст, ну а пакуль – лепш адзін раз яе ўбачыць, чым сто разоў пра яе прачытаць. Публікуем запіс трансляцыі.

 Пра што і на якой хвіліне казалі?

8:14 – «Турэмныя паняцці і вараўскія паняцці – розныя рэчы. Вараўскія паняткі – гэта паняцці сумлення».

11:20 – «У многіх турмах і калоніях не тое, што жывуць не па паняццях, там зэкі актыўна супрацоўнічаюць з адміністрацыямі».

15:00 – «Што такое калонія? Гэта вельмі складаная сістэма стасункаў. Там вельмі важна знайсці сабе месца».

21:20 – Ці могуць людзі, якія не адбывалі тэрмін у папраўчай установе, карыстацца турэмным жаргонам – «фенькай».

28:40 – Ці шануюць беларусы крымінальную культуру? «Вараўскія паняцці – гэта ідэалогія».

38:10 – Жаліцца ў міліцыю на дробныя парушэнні права – лагічна. Тады чаму ў беларусаў прынята «не стучаць»?

44:35 – Чаму ўкрасці ў дзяржавы лічыцца нармальным, а ў звычайнага чалавека – не?

48:31 – «Жыць па паняццях – гэта лад жыцця. Таму што ў Беларусі воля – працяг зоны, а зона – працяг волі».

52:26 – Атрымліваецца, беларусы абіраюць «жыць па паняццях», таму што дзяржава не можа забяспечыць нармальную работу законаў?

58:00 – Каб пазбавіцца ад турэмнай культуры, дзяржаўныя службоўцы самі павінны перастаць ёю жыць.

1:02:47 – Чаму ў Беларусі «жыццё па паняццях ёсць», а ў Швецыі – не?

1:08:10 – Чаму адміністрацыям турмаў і калоній выгадныя «турэмныя паняцці».

1:15:40 – Як беларусы ў папраўчых установах «перабудоўваюцца» на турэмны лад жыцця.

1:21:45 – Як з дапамогай крымінальных паняццяў душаць палітвязня ў горацкай калоніі.

1:29:30 – Як спалучаюцца правы чалавека і крымінальная культура.

1:33:50 – «Як змяніць сітуацыю ў сістэме пакарання? Распусціць усіх і нафіг звольніць».

Беларусы жывуць па паняццях, таму што законы не працуюць? Што казалі на ток-шоў mspring.online

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства