viasna on patreon

«Жыве Беларусь: па паняццях ці па законе?». Ток-шоў з удзелам Алеся Бяляцкага і Яўгена Васьковіча

2019 2019-03-25T09:27:51+0300 2019-03-25T09:27:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zyvie-belarus-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дыскусія пра тое, чаму турэмная культура так моцна ўкаранілася ў беларускім грамадстве адбудзецца 27 сакавіка ў Магілёве.

Часопіс пра чалавека і яго правы mspring.online запрашае магілёўцаў на афлайнавае ток-шоу «Жыве Беларусь: па панятках ці па законе?» у грамадскі цэнтр «Кола» 27 сакавіка.

Разам з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім і Яўгенам Васьковічам паспрабуем адказаць на пытанне, чаму многія беларусы шануюць турэмную рамантыку і карыстаюцца зэкаўскімі паняццямі.

«Не стучать», калі стаў сведкам дробнага правапарушэння, лішні раз не звяртацца ў міліцыю, навешваць «нізкі статус» на людзей, якія не падабаюцца, прыхільнасць да шансона і блатняка – чаму гэта так у нас любяць?

Як жыццё «па паняццях» уплывае на ўспрыманне правоў чалавека, чаму самі супрацоўнікі турмаў і калоній шануюць турэмную культуру і як з яе дапамогай змагаюцца супраць зэкаў – усё гэта, і нават больш, мы абмяркуем 27 сакавіка ў грамадскім цэнтры «Кала» (пер. Чкалава, 16).

Экспертамі выступяць:

Экс-палітвязень, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі (правёў у зняволенні з 2011 па 2014 год, значную частку тэрміну адбываў у Бабруйскай папраўчай калоніі №2).

Экс-палітвязень, журналіст, грамадскі актывіст Яўген Васьковіч (правёў у зняволенні з 2011 па 2015 год, увесь тэрмін адбываў у магілёўскай калоніі №15 і ў магілёўскай турме №4).


БОНУС: прэзентацыя турэмнага дзённіка Алеся Бяляцкага “Турэмны сшытак”.

ДЗЕ: Магілёў, грамадскі цэнтр «КОЛА», (зав. Чкалава, 16)

КАЛІ: 27 сакавіка, пачатак у 19:00

Уваход вольны

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства