viasna on patreon

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу асуджанага да смяротнага пакарання

2019 2019-03-22T16:31:10+0300 2019-03-22T16:31:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/asipovich-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", на 30 красавіка ў Вярхоўным судзе прызначаны разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Асіповіча ў апеляцыйным парадку. 

Нагадаем, 9 студзеня 2019 года на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску быў агучаны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго звінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да смяротнага пакарання.

У судзе стала вядома, што абвінавачаны разведзены, сям'і няма. Апошняе месца працы - прыватная фірма па вырабе вокнаў. Чатыры разы быў судзімы за рабаванне, крадзеж, злоснае хуліганства, цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці. У агульнай складанасці мужчына правёў у месцах пазбаўлення волі амаль 12 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства