viasna on patreon

Затрыманая на Дзень Волі назіральніца дамагаецца пакарання для міліцыянтаў за жорсткае абыходжанне

2019 2019-03-18T18:09:34+0300 2019-03-18T20:01:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masty.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрка-назіральніца ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Таццяна Мастыкіна працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці супрацоўнікаў Савецкага РУУС, якія падвергнулі яе жорсткаму абыходжанню. 25 сакавіка 2018 года пяць супрацоўнікаў міліцыі скруцілі дзяўчыну, з ужываннем грубай сілы адкаталі пальчыкі і, трымаючы за валасы — сфатаграфавалі.

Таццяна Мастыкіна ў камізэльцы назіральніцы ў судзе Савецкага раёна г. Мінска

Нагадаем, на леташні Дзень Волі Таццяну і пяць іншых валанцёраў-назіральнікаў затрымалі «людзі ў цывільным» падчас несанкцыянаванай акцыі на мінскай плошчы Якуба Коласа. Усе яны мелі адпаведныя камізэлькі з надпісам "ControlBY" і "Назіральнік", а таксама бэйджы. Усіх іх, разам з іншымі затрыманымі, загрузілі ў аўтазак і адвезлі ў Савецкі РУУС Мінску для складання пратаколаў адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Таццяна перажыла ў міліцэйскім участку шматгадзінныя расцяжкі каля сцяны, прымусовыя дактыласкапію і фатаграфаванне.

Таццяну спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў» (арт. 23.4 КаАП) і «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34 КаАП). Аднак суд Першамайскага раёна г. Мінска вярнуў матэрыялы справы ў Савецкі РУУС на дапрацоўку.

Валанцёрка ўжо звярталася са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў Следчы камітэт. Але безвынікова. На гэты раз яна звярталася са скаргай у РУУС Савецкага раёна г. Мінска. Але і тут яна атрымала адмову. Перад Днём Волі Таццяна Мастыкіна атрымала адказ з РУУС Савецкага раёна за подпісам выконваючага абавязкі начальніка ўпраўлення В. Станіслаўчык. Ёй паведамілі, што праверка праведзеная, але «аб'ектыўных дадзеных, якія паказваюць на парушэнне супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, — не выяўлена».


Чытаць гісторыю Таццяны ў праекце #БезПраваНаРасправу:

«Было вельмі страшна. Я разумела, што адзіны спосаб — пераканаць іх выконваць законнасць»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства