viasna on patreon

Міхаіл Жамчужны змешчаны ў ПКТ на тры месяцы

2019 2019-02-27T16:02:02+0300 2019-03-01T16:55:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzny_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", Міхаіл Жамчужны бліжэйшыя тры месяцы правядзе ў памяшканні камернага тыпу. Туды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.

6 лютага ў судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці адбыўся разгляд скаргі палітвязня на вынесеныя ў сакавіку 2018 года спагнанні: 10 сутак ШІЗА ад 1 сакавіка, трое сутак - ад 11 сакавіка, сем сутак - ад 15 сакавіка і 10 сутак - ад 23 сакавіка. У сваёй скарзе Міхаіл Жамчужны ўказваў, што даваў як вусныя, так і пісьмовыя тлумачэнні аб тым, што яго адмовы следаваць ў атрад абумоўленыя канфліктамі паміж ім і іншымі асуджанымі, якія ўзніклі па прычыне нефармальных адносін, што склаліся ў асяроддзі зняволеных. Двойчы ён праследаваў у атрад, але не змог там доўга знаходзіцца, так як іншыя асуджаныя пагражалі яму фізічнай расправай.

Палітвязень быў вымушаны штораз адмаўляцца следаваць у атрад, каб захаваць свае гонар і годнасць, а таксама з-за асцярог не толькі за сваё здароўе, але і жыццё. Беспрычыннага намеру не выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў калоніі ў яго не было.

Міхаіл Жамчужны прасіў суд прызнаць яго скаргу абгрунтаванай і адмяніць накладзеныя на яго ў сакавіку 2018 года спагнанні. На судовае паседжанне асуджаны не дастаўляўся.

У ходзе разгляду суддзя Алена Вараб'ёва, заслухаўшы прадстаўніка палітвязня і прадстаўніка ПК-9, даследаваўшы пісьмовыя матэрыялы справы, прыйшла да высновы, што скарга Міхаіла Жамчужнага неабгрунтаваная і задавальненню не падлягае.

Міхаіл Жамчужны ўжо падаў скаргу на рашэнне суда Горацкага раёна ў Магілёўскі абласны суд.

У агульнай суме, з моманту пераводу Міхаіла Жамчужнага ў ліпені 2017 года ў папраўчую калонію г. Горкі ў дачыненні да яго 26 разоў ўжываліся меры дысцыплінарнага спагнання. Толькі за перыяд з сярэдзіны кастрычніка мінулага года па студзень гэтага, Жамчужны правёў у ШІЗА 35 сутак і адзін месяц у ПКТ.

Палітвязень плануе ў бліжэйшы час падаць паўторную наглядную скаргу ў Вярхоўны суд. Таксама, пасля пераводу ў ПКТ Міхаіл Жамчужны зноў можа атрымліваць і адпраўляць карэспандэнцыю.

У цэлым адчувае сябе ён нармальна, на здароўе не скардзіцца. Аднак, па-ранейшаму яму адмаўляюцца выдаваць вітаміны, якія былі раней дасланыя палітзняволенаму, на падставе таго, што няма медыцынскага заключэння для іх прыёму.

Падтрымаць Міхаіла Жамчужнага можна лістамі і паштоўкамі па адрасе: ПК-9, вул. Дабралюбава, 16, г. Горкі, Магілёўская вобласць, 213410.


Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), арт. 16 (частка 5), арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванне да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконнае набыццё і збыццё спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дача хабара і дача хабара паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

Чытаць па тэме: Міхаіл Жамчужны: "Што б са мной ні адбывалася, я вешацца не буду"


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства