viasna on patreon

У Курапатах затрыманы Дзяніс Урбановіч

2019 2019-02-25T13:16:37+0300 2019-02-26T11:39:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/urbanovich_svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода"

Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода"

У панядзелак 25 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі абаронца Курапатаў Дзяніса Ўрбановіч, якога на мінулым тыдні збіў машынай адзін з музыкаў рэстарацыі «Поедем поедим».

Факт затрымання пацвердзіў "Радыё Свабода" дзяжурны Бараўлянскага аддзялення міліцыі: «З ім зараз займаецца ўчастковы, ідзе праверка». У актывіста на дадзены момант праблемы са здароўем. Пасля наезда аўтамабіля на яго руку наклалі гіпс. З улікам новых абставінаў актывіст не выключаў пачатку крымінальнай справы супраць кіроўцы машыны. Але аказаўся затрыманы сам.

Па звестках ПЦ "Вясна" сёлета актывіст быў аштрафаваны ў агульнай сумме на 57 базавых велічыняў (1453,5 рублёў). Падрабязней ТУТ.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства