viasna on patreon

Актывіста Казакевіча аштрафавалі за стрым з ушанавання памяці Жызнеўскага

2019 2019-02-20T12:02:19+0300 2019-02-20T13:26:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazakevich2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Казакевіч. Фота з Faceboook

Зміцер Казакевіч. Фота з Faceboook

Актывіста Змітра Казакевіча аштрафавалі на 30 базавых велічынь (765 рублёў) за вядзенне стрыму з акцыі па ўшанаванні памяці Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага. Пра гэта паведаміў палітык Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска палічылі, што відэаздымка – гэта і ёсць удзел у несанкцыянаванай акцыі, і прызналі Казакевіча вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу.

Нагадаем, што увечары 22 студзеня ў Мінску ля помніка Тараса Шаўчэнкі “Малады Фронт” правёў акцыю (ускладанне кветак) па ўшанаванні памяці загінулага на Майдане Героя Украіны, беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Пасля завяршэння акцыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх яе удзельнікаў – Вольгу Нікалайчык і Дзяніса Урбановіча. Іх адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, адтуль у ізалятар на Акрэсціна, а на наступны дзень адбыўся суд. У выніку суддзя суда Цэнтральнага раёна Шабуня пакарала актывістаў вялікімі штрафамі (50 і 40 базавых велічынь).  


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства