Берасце: судзяць Вялічкіна і Казака Дапоўнена

2019 2019-02-18T14:46:31+0300 2019-02-22T16:13:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-ekalog.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін

Уладзімір Вялічкін

Адміністрацыйнага справа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Берасця. Чакалася, што затрыманых даставяць у суд у першай палове дня, аднак прывезлі іх пасля 14 гадзін.

Суддзя Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб прыцягненні праваабаронцы да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь.

"Негатыўна выказваўся ў бок уладаў, чым прыцягваў увагу грамадзян", - пазначана ў пратаколе правапарушэння.

Праваабаронцу вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “кармленні галубоў”, якое адбылося ў Берасці 10 лютага.

Праваабаронца Уладзімір Малей паведамляе падрабязнасці затрымання Вялічкіна:

– Ён быў выкліканы ў міліцэйскі ўчастак у суботу, 16 лютага па позве. Калі ён прыйшоў, на яго склалі пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 10 лютага 2019 года. Уладзіміра Вялічкіна да суда змясцілі  ў ізалятар часовага ўтрымання

Таксама ў суботу быў затрыманы і змешчаны да суда ў ІЧУ яшчэ адзін актывіст пратэстных акцый  супраць будаўніцтва акумулятарнага завода Віталь Казак.

"Брестская газета" паведамляе, што Віталю Казаку ў судзе прад'явілі «арганізацыю незаконнага масавага мерапрыемства ў не ўстаноўленым для гэтага месцы з прыцягненнем да правядзення гэтага мерапрыемства грамадзяніна замежнай дзяржавы» (арт. 23.34 КаАП). Суд вынес рашэнне пакараць яго штрафам за паўторнае на працягу года адміністрацыйнае правапарушэнне па дадзеным артыкуле - у 40 базавых велічынь (1 020 беларускіх рублёў).

А ў нядзелю, у 8 гадзін раніцы стала вядома, што ў горадзе Бярозе супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста і блогера Аляксандра Кабанава. Як вынікае з яго стрыма з фэйсбука, яго затрымалі за ўдзел у акцыі ў Брэсце 10 лютага. Для атрымання паказанняў яго завезлі ў Бярозаўскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі дадаткова паведамілі яму, што яго хочуць апытаць пакуль у якасці сведкі. Пасля апытання Кабанаў быў адпушчаны.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства