Затрыманы праваабаронца Уладзімір Вялічкін Дапоўнена
У Берасці сёння затрыманы праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін. Папярэдне вядома, што дадому да яго супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 15 лютага, але праваабаронцы дома не было. Затым яго па тэлефоне запрасілі наведаць аддзяленне міліцыі ў 15-00 у суботу.
Ягоная жонка Маргарыта паведаміла, што Вялічкін затрыманы нібыта за ўдзел у мінулай пратэстнай акцыі кармлення галубоў у Берасці. Да суда ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Магчыма на праваабаронцу складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
У сацыяльных сетках паведамляюць таксама пра затрыманне актывіста Віталя Казака.
Праваабаронцы удакладняюць інфармацыю.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96