viasna on patreon

"Наваполацк – за чыстае паветра!” Пра што казалі эксперты?

2019 2019-02-05T11:07:16+0300 2019-02-20T13:03:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navapolacak-ekalogija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная экалагічная канферэнцыя ў Наваполацку 30 студзеня 2019 года.

Міжнародная экалагічная канферэнцыя ў Наваполацку 30 студзеня 2019 года.

Міжнародная канферэнцыя “Вырашэнне праблем забруджвання паветра г. Наваполацка: маніторынг, інавацыі, удзел грамадскасці” прайшла ў апошнія дні студзеня ў Наваполацку.

Аўтарытэтны эксперт з Украіны Аляксей Васілюк з арганізацыі «Экалогія - Правы чалавека» распавёў аб міжнародных механізмах абароны правоў на чыстае навакольнае асяроддзе - праз падпісаныя Рэспублікай Беларусь міжнародныя пагадненні ў галіне экалогіі.

Праваабаронца Зміцер Салаўёў прадставіў дадзеныя па выкідах у паветра наваполацкіх заводаў “Палімір” і “Нафтан», якія атрымалася атрымаць ад канцэрну «Белнафтахім» пасля збору подпісаў пад петыцыяй, абскаржвання адмоў у прадастаўленні інфармацыі з боку ААТ «Нафтан» і Міністэрства аховы прыроды і навакольнага асяроддзя.

Нагадаем, ААТ «Нафтан» выкінуў у паветра у 2017 годдзе 34 найменні шкодных рэчываў агульнай колькасцю 49385,154 тонны, сярод іх такія страшныя атрутныя рэчывы як сінільная кіслата - 11,083 тонны. Канцэрн Белнафтахім абяцае да 2022 году правесьці 33 прыродаахоўчых мерапрыемствы і скараціць выкіды забруджвальных рэчываў у паветра на 30%.

Пад час абмеркавання удзельнікі канферэнцыі прыйшлі да высновы, што варта працягнуць захады па маніторынгу сітуацыі з выкідамі і ажыццяўляць грамадскі маніторынг выканання прыродаахоўчых мерапрыемстваў.   

Ірына Усава з ПРААН прадставіла дадзеныя пра рэалізацыю праекта «Зялёныя гарады» ў межах якога ажыццяўляецца распрацоўка канцэпцыі рэформы гарадскога транспарту Наваполацка і Полацка дзеля змяншэння шкодных выкідаў у паветра. Прысутныя грамадскія актывісты адзначылі, што у далейшым пры выкананні праекта «Зялёныя гарады» варта забяспечыць больш магчымасцяў дзеля удзелу грамадскасці ў абмеркаванні пытанняў, датычных права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

Актывістка са Светлагорску Алена Маслюкова падзялілася вопытам змагання за змяншэнне выкідаў са Светлагорскага Цэлюлозна кардоннага камбінату.   

А вось прадстаўнікі ААТ «Нафтан» і Міністэрства прыроды (у тым ліку Міжраённай інспекцыі аховы прыроднага асяроддзя), якіх таксама запрашалі да ўдзелу ў канферэнцыю, ад удзелу адмовіліся.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства