#БезПраваНаРасправу: Кантакт з міліцыяй і збіццё: як пазбегнуць гвалту
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
На гэты час мы паспелі распавесці пра 10 гісторый звычайных беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, здзекі і абразы з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
Але што рабіць, каб кантакт з міліцыяй не ператварыўся ў кашмар? Адказ просты: трэба правільна паводзіць сябе, калі вас затрымлівае супрацоўнік міліцыі.
Важна ведаць, што калі вы сумняваецеся ў законнасці дзеянняў супрацоўніка міліцыі, але не з'яўляецеся экспертам у галіне права, не варта дапускаць непадпарадкавання, а тым больш супраціву; неправамерныя дзеянні супрацоўніка можна абскардзіць пазней.
Чытайце парады праваабаронцаў і не наступайце на граблі
Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org
Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу