“Экстрэміст-рэцыдывіст” Паліенка змешчаны да суда ў ізалятар
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што вечарам 29 студзеня ў Мінску быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка.
Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння быў складзены па артыкуле 17.11 КаАП «выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» участковым міліцыянерам напрыканцы мінулага году. Таксама маюцца звесткі пра яшчэ адзін пратакол, ужо па артыкуле 23.4 КаАП ("непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі").
Затрыманага даставілі ў ГОМ Заводскага раёна Мінска, дзе ён правёў ноч.
Падставай для адміністрацыйнага пераследу з’явіўся пост у фэйсбуку з выявай маладога чалавека і надпісам на вопратцы, унесеным у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Разгляд справы, з вялікай верагоднасцю, адбудзецца сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96