viasna on patreon

Вейна: У журналістаў перапісвалі пасведчанні – "ці мала што"

2019 2019-01-29T08:25:44+0300 2019-01-29T08:39:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palonnikau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першы намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў. Фота з сайта: mspring.online

Першы намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў. Фота з сайта: mspring.online

У ходзе сустрэчы кіраўніцтва завода па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон», чыноўнікаў і мясцовых жыхароў у аграгарадку Вейна 25 студзеня ў журналістаў патрабавалі пасведчанні і перапісвалі прозвішчы.

Першапачаткова сустрэчу ў будынку сельвыканкама арганізавалі як адказ на зварот 29 мясцовых жыхароў, якія незадаволеныя працай прадпрыемства. Аднак на мерапрыемства прыйшло значна больш чалавек, у тым ліку журналістаў. Падобна на тое, што менавіта іх раённае кіраўніцтва і начальства завода лічыць сваёй галоўнай непрыемнасцю.

Магілёвец Міхаіл Аршынскі падзяліўся з журналістамі сайта mspring.online  відэа з сустрэчы. На ім вядучы сустрэчы, першы намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў досыць нервова рэагуе на карэспандэнтаў, якія прыйшлі на сустрэчу.

– Губернатар вядзе, напрыклад, прыём грамадзян. Колькі мы там бываем, ніколі там СМІ не бачым.

Пасля таго, як яму адказалі, што журналісты ходзяць туды, Палоннік пачаў выкручвацца:

– Ну, было мала, не такая колькасць.

Пасля гэтага ён папрасіў усіх прысутных карэспандэнтаў прад’явіць дакументы:

– Ва ўсіх ёсць пасведчанні журналістаў? Першапачаткова пытанне было пастаўлена так …Медыяпрастора працуе шырока, і вы ж адказваеце за тое, што вы публікуеце і пішаце, правільна?  Ва ўсіх ёсць пасведчанні, што вы журналісты, што вы дзесьці працуеце ці … Можна паглядзець? Трэба перапісаць па нумарах, ці мала што. Проста ў СМІ потым выльецца … ці мала нейкая інфармацыя, якой тут можа не быць … Так што трэба перапісаць усіх СМІ прысутныя, калі няма дакументаў, папросім выдаліцца … Ніхто ж не супраць?

Нязгодных не было. Калі да Палоннікава падыходзіла першая журналістка, дырэктар «Омск Карбон Магілёў» Мікалай Крывіцкі засмяяўся і сказаў нешта вельмі падобнае на «Ой, клоўны …». На відэа гэты момант вы ўбачыце з 02:16.

Цікава, кім лічыць спадар Крывіцкі ўсіх астатніх?


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Вейна: У журналістаў перапісвалі пасведчанні – "ці мала што"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства