Гародня: Чарговы пратакол за выраб інфармацыйнай прадукцыі
https://spring96.org/be/news/91917
2019
2019-01-28T08:20:03+0300
2019-01-28T08:20:03+0300
2019-01-28T08:20:03+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ales-dzjanisau1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вядомы гарадзенскі музыка і журналіст Алесь Дзянісаў ужо не першы раз трапляе ў поле зроку праваахоўнікаў. Яшчэ зусім нядаўна яго вінавацілі ў рэпосце непажаданых матэрыялаў, зараз склалі пратакол за выраб інфармацыйных матэрыялаў.
Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Да яго прыходзілі міліцыянты каб азнаёміць з пратаколам. Зараз Алесь чакае выкліку ў суд.
У Гародні гэта не першы выпадак пераследу па гэтым артыкуле. І на таго ж Алеся Дзянісава, і на іншых журналістаў, Паўла Мажэйку, Алеся Кіркевіча, Андрэя Мялешку складаліся такія пратаколы і адбываліся суды. Іх вынік не на карысць журналістаў.