viasna on patreon

Алесь Бяляцкі ў новым «Току»: пра геяў, зону, свае наколкі і прэзідэнцтва Відэа

2019 2019-01-28T08:12:56+0300 2019-01-28T11:26:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-tok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Волі Афіцэравай, “НН».

Алесь Бяляцкі. Фота Волі Афіцэравай, “НН».

Алесь Бяляцкі мог з’ехаць за мяжу, але прынцыпова застаўся на радзіме, хоць і ведаў, што яго чакае калонія. Пісаць прашэнне аб памілаванні ён гэтаксама прынцыпова адмовіўся.

Што было раней? У 1980-ыя Бяляцкі ўзначальваў суполку «Тутэйшыя», у 1990-ыя быў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. А калі закруцілася рэпрэсіўная машына, разам з паплечнікамі стварыў праваабарончы цэнтр «Вясна», які вось ужо больш за 20 гадоў дапамагае рэпрэсаваным за палітыку.

У новым выпуску праграмы «Ток» з Адар'яй Гуштын Алесь Бяляцкі расказвае пра турэмны побыт, чалавечнасць у сістэме, правакацыі і падтрымку, разважае пра гамафобію, прэзідэнцтва, гаворыць пра сям'ю і нават пра ўласныя татуіроўкі.

00:32 — чаму Бяляцкі не з’ехаў з краіны, ведаючы, што супраць яго можа быць пачатая крымінальная справа

03:28 — пра чалавечных людзей у сістэме

06:04 — пра стаўленне іншых асуджаных

08:31 — спецаперацыя: як Бяляцкаму з волі перадавалі каву

10:41 — пра тысячы лістоў падтрымкі, што прыходзілі ў турму

11:36 — што адбывалася ў калоніі з тымі, з кім кантактаваў Бяляцкі

13:02 — пра зняволеных, якія працавалі на турэмную адміністрацыю

15:05 — ці можна Бяляцкага справакаваць на бойку

16:27 — пра храп і турэмны побыт

18:43 — як у турме вучаць не храпці

21:23 — пра турэмную ежу

23:30 — Бяляцкі тлумачыць, чаму жанчыны не павінны сядзець у турме

24:18 — пра здрадніка ў колах «Вясны»

25:03 — пра гамафобію сярод сілавікоў і выказванні Шуневіча пра «дзіравых»

28:37 — дзень, калі не атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

29:28 — прэзідэнцкія амбіцыі

30:31 — чаму Бяляцкі выступаў за санкцыі супраць беларускіх уладаў

38:18 — чаму сын Бяляцкага з’ехаў за мяжу

41:31 — пра бацькоў жонкі, якія былі супраць шлюбу дачкі з Бяляцкім

43:37 — пра смерць бацькі падчас зняволення Алеся

44:47 — пра ўласныя наколкі

Алесь Бяляцкі ў новым «Току»: пра геяў, зону, свае наколкі і прэзідэнцтва

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства