viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2019 2019-01-22T11:04:39+0300 2019-02-19T16:40:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар”: Рэдакцыя праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласці „Віцебская вясна” адзначыла заслугі як асобных актывістаў, так і арганізацыяў ды грамадзянскіх ініцыятываў у прасоўванні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне ў 2018 годзе. Сярод пераможцаў - журналістка “Радыё Рацыя” з Глыбокага Таццяна Смоткіна, якая неаднаразова пераследвалась за рэалізацыю свайго права на збор і распаўюд інфармацыі.

Падзея”: У Мінску 18 студзеня адбылася традыцыйная вечарына памяці былога прэзідэнта Чэхіі, драматурга, філосафа і праваабаронцы, заснавальніка чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлава Гавэла. Ушанаваць памяць чэшскага дысыдэнта і падзякваць за салідарнасьць з Беларуссю прыйшлі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы, палітыкі, дзеячы культуры. Праваабаронцы “Вясны” Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас імпрэзы распавялі пра важную ролю Гавэла ў працэсе станаўлення дэмакратыі з Чэхіі і пра яго стаўленне да Беларусі.

“Асоба”: Каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta" Яна Ганчарова. Яна распавядае, як пісаць лісты палітвязням, якія ў гэтым усім ёсць асаблівасці і лайфхакі. 

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта ZNICH.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2019-01-22_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства