viasna on patreon

Дзень абароны персанальных дадзеных ад Human Constanta

2019 2019-01-21T11:41:55+0300 2019-01-21T11:41:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/700x500.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо ў трэці раз Human Constanta правядзе папулярную канферэнцыю ў Мінску, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны персанальных дадзеных. Мерапрыемства пройдзе ў суботу, 26 студзеня, у Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4).

Што гэта?

Штогадовая аднадзённая канферэнцыя пра ўсё, што тычыцца прыватнасці і персанальных дадзеных. Як і ў мінулым годзе, арганізатары падзялілі праграму на папулярную частку і бізнэс-секцыю. Будзе шмат размоў пра правы чалавека, інфармацыйныя пагрозы і бізнэс, але яшчэ больш практычных ведаў, якія можна прымяніць у жыцці і працы. Больш за 15 беларускіх і замежных спікераў, лекцыі, дыскусіі і майстар-класы.

Для каго?

Для юрыстаў - будзе секцыя пра GDPR і беларускі закон аб персанальных дадзеных.

Для карыстальнікаў - вы даведаецеся, як можна абараніць свае дадзеныя і нават паспрабуеце гэта зрабіць на месцы.

Для бізнэсу - юрысты раскажуць, што трэба вашаму бізнэсу, каб нічога не парушаць, працуючы з дадзенымі карыстальнікаў на беларускім і глабальным рынках.

Для журналістаў - магчымасць разабрацца, пра што ўвесь гэты шум, і спытаць пра гэта ў прафесіяналаў.

Для параноікаў - яшчэ раз пераканацца, што вялікі брат назірае за намі.

А больш падрабязна?

Прэзентацыі, майстар-класы і дыскусіі ў двух паралельных секцыях: першая арыентавана на бізнэс, другая - для карыстальнікаў.

У бізнэс-секцыі ўдзельнікі пагавораць аб рэальных кейсах і рэгуляванні: як да іх рыхтавацца і што рабіць стартапам і устояным бізнэсам, каб нічога не парушыць. Першая практыка прымянення GDPR, вопыт беларускіх і замежных спецыялістаў, інвестыцыйныя кейсы ў Беларусі, магчымасці павысіць кваліфікацыю і сертыфікавацца, а таксама многае іншае.

У папулярнай секцыі гаворка пойдзе пра сучаснае разуменне прыватнасці, лічбавай бяспекі, бяспекі дзяцей у інтэрнэце і пра спрэчны спосаб абыходжання з дадзенымі - сацыяльнай інжынерыі.

Увесь дзень для вас будзе працаваць крыпта-бар, дзе можна пракансультавацца са спецыялістамі па інфармацыйнай бяспекі і наладзіць вашыя девайсы на бяспечнае выкарыстанне.

Спецыяльны госць імпрэзы - Артур Хачуян, заснавальнік Tazeros Global (Ex Social Data Hub). Што адбываецца з прыватнасцю ў эпоху вялікіх дадзеных, як дзяржава і карпарацыі выкарыстоўваюць дадзеныя пра нас, дзе цяпер знаходзяцца этычныя межы майнінга дадзеных і за што яго заблакаваў Facebook - пра гэта і пра многае іншае можна будзе пагаварыць з экспертам у Мінску.

Падрабязны расклад, інфармацыю аб спікерах і тэмах глядзіце на адмысловым сайце.

Дзе і калі?

Дата - 26 студзеня, пачатак рэгістрацыі ў 9.30.

Месца - Стартап-хаб Imaguru: г. Мінск, ул.Фабрициуса, 4.

Як трапіць?

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Рэгістрацыя па спасылцы да 23 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства