viasna on patreon

Магілёў: Прэс-канферэнцыю кіраўніцтва «Омск Карбону» і чыноўнікаў назвалі «схадняком»

2019 2019-01-18T08:15:32+0300 2019-01-18T11:29:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/omsk-karbon-press.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэс-канферэнцыя кіраўніцтва завода «Омск Карбон» . Фота: БелТА.

Прэс-канферэнцыя кіраўніцтва завода «Омск Карбон» . Фота: БелТА.

На спецыяльнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай экалагічнай сітуацыі побач з заводам «Омск Карбон», чыноўнікі і прадстаўнікі прадпрыемства ва ўнісон паабяцалі, што ўсё будзе добра.

Як паведамляе mspring.online, зараз праца завода прыпыненая. Але звязана гэта не з тым, што ў лістападзе 2018 года «Омск Карбон» перавысіў нарматыў выкіду цвёрдых крупінак ў 40 разоў, а з планавымі работамі, як сцвярджае кіраўніцтва прадпрыемства.

Больш за тое, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Дзядкоў заявіў, што нягледзячы на інцыдэнт, «фактаў перавышэння забруджвання атмасфернага паветра ў зоне пражывання грамадзян выяўлена не было».

Праўда, па інфармацыі агенцтва БелТА"падчас прэс-канферэнцыі ён пацвердзіў, што спецыялістамі камітэта было выяўлена ўтрыманне цвёрдых часцінак вышэй, чым устаноўлены нарматыў выкіду цвёрдых часціц на адным з крыніц прадпрыемства пры правядзенні пуска-наладачных работ".

Каб зрабіць экалагічную сітуацыю яшчэ лепш, «Омск Карбон Магілёў» усталюе сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў амерыканскай вытворчасці, паабяцала намеснік кіраўніка адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны Ірына Давыдзенка. Пры гэтым замоўчваецца, чаму гэта не было зроблена загадзя.

Магчыма, прэс-канферэнцыя прайшла б вастрэй, калі б на яе дапусцілі больш незалежных журналістаў і праваабаронцу. Як паведаміў экалагічны актывіст Андрэй Бодзілеў, арганізатары прэс-канферэнцыі адмовіліся пусціць прадстаўніка кампаніі «За здаровы Магілёў» Уладзіміра Краўчанку і журналістаў тэлеканала «Белсат».

– З незалежных журналістаў на прэс-канферэнцыю змог трапіць толькі Уладзімір Лапцэвіч з БелаПАНу. Гэта проста нейкі «схадняк чыноўнікаў», інакш я гэтую прэс-канферэнцыю назваць не магу, – заявіў Бодзілеў.

У дадзены момант ён разам з калегамі чакае адказу з абласной пракуратуры, ад якой яны патрабавалі прыцягнуць да адказнасці службовых асоб, якія вінаватыя ў лістападаўскім выкідзе. Таксама гараджане хочуць даведацца парадак кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства