viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2019 2019-01-08T11:08:59+0300 2019-06-12T10:40:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар эксперта”: Праваабаронца, кіраўнік гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэй Стрыжак падводзіць вынікі 2018 года.  У прыватнасці, распавядае пра тое, якія правы найбольш парушаліся ў Беларусі, пра правы чалавека ў інтэрнэце, пра справаздачу беларускіх уладаў у КПЧ ААН і пра тое, якія выклікі мы можам сустрэць у новым 2019 годзе.

Каментар”: Мінулы тыдзень у Гародні адзначыўся новымі судамі і фармальнымі адпіскамі чыноўнікаў. Так, гарадзенскі актывіст Мікола Салянік атрымаў чарговы штраф за непадпарадкаванне міліцыянтам, а Ігар Банцар беспаспяхова абскарджваў штраф за ўшанаванне паўстанцаў у Свіслачы. У той жа час праваабаронца Віктар Сазонаў працягвае змагацца за пашырэнне правоў гарадзенцаў на мірныя сходы.

“Асоба”: Жыхарка Смаргоні Наталля Змітровіч. Яе сына напачатку мінулага года збілі супрацоўнікі міліцыі. Барыса Змітровіча затрымалі патрульныя міліцыянты пасля званка ад яго жонкі, што стаўў вынікам канфлікту ў рэстарацыі. Па словах жонкі, яка патэлефанавала ў міліцыю згарача і не магла ўявіць, якія будуць наступствы.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Океан Ельзи”.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/01/2019-01-08_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства