viasna on patreon

Каля скульптуры гарадавога зноў затрымалі актывістаў Дапоўнена

2019 2019-01-04T15:36:08+0300 2019-01-04T19:34:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garadavy.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скульптура гарадавога ў Мінску. Фота onliner.by

Скульптура гарадавога ў Мінску. Фота onliner.by

У Мінску каля скульптуры гарадавога чацвёртага студзеня затрыманыя актывісты Ніна Багінская, Надзея Батура, Алена Талстая і журналіст Максім Клімковіч. 

На відэа, якое апублікавала Надзея Батура ў сваім Facebook, бачна, што Ніна Багінская стаіць каля скульптуры з плакатам "Свабоду палітвязням", затым да іх падышоў супрацоўнік міліцыі.

Праз некалькі хвілін Батура паведаміла, што затрыманых вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна.

Па стане на 15.50 затрыманыя знаходзяцца ў РУУС. 

Пазней актывіст Вячаслаў Сіўчык паведаміў, што затрыманых перавезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Па стане на 16.40 яны знаходзяцца там.

Алену Талстую і Надзею Батуру адпусцілі каля 18.50.

Па стане на 19.30 усе затрыманыя адпушчаны. На Ніну Багінскую і Алену Талстую складзеныя пратаколы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства