Таццяне Каравянковай выстаўлена абвінавачванне па "справе БелТА"
Як паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналістка інфармагенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова мусіць аплаціць шкоду, якую яна, па меркаванні Следчага камітэта, нанесла БелТА.
Пасля допыту і прад'яўлення абвінавачвання Таццяна Каравянкова распавяла, што яна мусіць сплаціць шкоду ў памеры "не больш за пяць тысяч рублёў". Дакладную сумму журналістка пакуль адмовілася называць.
— Мы самі не размеем, навошта гэта (маецца на ўвазе "справа БелТА". — Рэд.). Але відавочна, што гэта — найперш ціск на Tut.by, якому больш за ўсё дасталася. У гэты раз быў допыт такі ж, як і раней. Нічога асаблівага.
Адзінае, пакуль я там знаходзілася, супрацоўнікаў Следчага камітэта павіншавалі з надыходзячым святам па гучнай сувязі і абвесцілі, што сёння скарочаны працоўны дзень. І я, атрымліваецца, затрымала сёння следчага на працы", — распавяла Таццяна Каравянкова.
Нагадаем, што Каравянкова і іншыя фігуранты "справы БелТА" знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе з краіны. З гэтай нагоды Таццяна Каравянкова, якая асвятлае ў БелаПАН міжнародную палітыку, была вымушаная адмовіцца ад некалькіх важных камадзіровак, за яе паехалі калегі.
Яна сказала, што не адмаўляе таго, што чытала сайт БелТА. Цяпер журналісты БелаПАН прынцыпова не карыстаюцца матэрыяламі з сайта афіцыйнага інфармагенцтва.
Паводле слоў Таццяны, следчыя ў СК ведаюць пра акцыю салідарнасці "Станем за журналістыку". Яна ж ім параіла зайсці на сайт ГА "БАЖ" ды прачытаць падрабязней, у чым сутнасць гэтай акцыі.
- Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь паведаміў 8 жніўня, што, пад час правядзення праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены шматлікія факты неправамернага доступу да кампутарнай інфармацыі, уласнікам якой з'яўляецца «БелТА», з боку службовых асобаў выдавецкага дома "Беларуская навука", ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбаі Медыя».
- Была ўзбуджаная крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максімальнае пакаранне па артыкуле арт. 349 КК — абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.
- Агульны спіс затрыманыхцягам 7 – 9 жніўня:
- Сумесная заява“Беларускай асацыяцыі журналістаў, Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускага ПЭН-Цэнтру з нагоды ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў