viasna on patreon

Экалагічныя наступствы дзейнасці завода беленай цэлюлозы абмеркавалі ў Светлагорску

2018 2018-11-06T11:12:50+0300 2018-11-06T11:42:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/45348669_2162452827140277_3871204042797481984_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная экалагічная канферэнцыя ў Светлагорску. Фота: Аляксандр Лібертад.

Міжнародная экалагічная канферэнцыя ў Светлагорску. Фота: Аляксандр Лібертад.

"Паляпшэнне магчымасцяў для ўдзелу грамадскасці ў вырашэнні праблем экалагічнай бяспекі ў зоне прамыcловых прадпрыемстваў г. Светлагорска" – назва міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў горадзе на Беразіне 5 лістапада.

У ходзе канферэнцыі сітуацыю вакол пабудаванага кітайскай фірмай завода беленай цэлюлозы і магчымыя наступствы яго дзейнасці для экалогіі абмяркоўвалі грамадскія актывісты, сябры ініцыятыўнай групы, прадстаўнікі экалагічных НДА, міжнародны эксперт-эколог з Украіны, прадстаўнікі прэсы і праваабаронцы. Яны не толькі рабілі цікавыя даклады, але і рознабакова абмяркоўвалі праблемныя пытанні.

Жыхары Светлагорска і вёскі Якімава Слабада дыхаюць забруджаных паветрам, пакутуюць ад млоснасці, ванітаў і галаўных боляў. Таксама варта ўлічыць, што скіды тэхналагічных вод забруджваюць Бярэзіну і Днепр і гэта вельмі непакоіць і ўкраінскіх партнёраў, якія прыехалі на канферэнцыю. Украінскі эксперт распавёў пра трансгранічныя стасункі. Да таго ж, яго непакоіць той факт, што забруджванне Бярэзіны вядзе да забруджвання Дняпра, з якога бярэцца пітная вада для Кіева і кожны шосты глыток вады, што ён робіць - гэта вада нашай Бярэзіны.

Міжнародная экалагічная канферэнцыя ў Светлагорску. Фота: Аляксандр Лібертад.
Удзельнік канферэнцыі Васіль Петручэнка. Фота: Аляксандр Лібертад.

Акрамя прадстаўленых экспертных дакладаў, мадэратарам вельмі прафесійна была арганізавана плённая праца ў групах, якая дапамагла акрэсліць і удакладніць накірункі дзейнасці грамадскіх актывістаў, атрымаць якасныя кансультацыі спецыялістаў-эколагаў і юрыстаў у галіне экалогіі. Пад час канферэнцыі быў агучаны прывітальны ліст, які ініцыятыўная група атрымала з Далёкаўсходняга медыцынскага ўніверсітэта, што ў Хабараўску. Дактары медыцынскіх навук, прафесары Філонаў і Кавальскі коратка апісалі небяспеку меркаптана для чалавека і выказалі спадзеў на далейшае супрацоўніцтва.

Эка-актывістка ГА
Эка-актывістка ГА "Экадом" Ірына Сухій. Фота: Фота: Аляксандр Лібертад

“З матэрыялаў канферэнцыі вынікае, што ў спалучэнні з ёдадэфіцытам, характэрным для Беларусі, канцэнтрацыя метылмеркаптана прыводзіць да сур'ёзнага росту выпадкаў шчытападобнай залозы ў дзяцей,“ – паведамляе ў сацыяльных сетках удзельнік канферэнцыі, праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Таксама была звернутая ўвага на той факт, што побач з небяспечнай вытворчасцю знаходзіцца заказнік "Выдрыца" і ён мае міжнародны ахоўны статус. Такім чынам, лагічным вынікам гэтага мерапрыемства стане яшчэ больш грунтоўная і паслядоўная праца грамадскіх актывістаў. І спадзеваў на тое, што гарадскія ўлады ўсё ж такі пойдуць на супрацоўніцтва з грамадскімі ініцыятывамі, мы не губляем, бо ад супрацы будзе толькі агульная карысць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства