viasna on patreon

Начальнік «Стралы» прызнаў невінаватасць жыхара Целяхан

2018 2018-11-05T15:54:17+0300 2018-11-05T15:54:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/moped_shtraf_inspektor_2018_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спецпадраздзяленне дарожна-транспартнай службы “Страла” Міністэрства ўнутраных спраў адмяніла чатыры адміністрацыйныя пастановы супраць жыхара ЦеляханАляксандра Іванова, піша "Радыё Рацыя". Рашэнне падпісана начальнікам службы палкоўнікам міліцыі Рудэнкам. Пастановы былі складзены экіпажам спецпадраздзялення за язду на старэнькім мапедзіку з даробленым электрапрывадам.

Сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Баранавічах Сяргей Гоўша, да якога Іваноў звярнуўся па дапамогу, каментуе гэтую сітуацыю:

"Прачыталі ў Менску  і вырашылі, што сапраўды трэба адмяняць. Тым больш, што на ўсіх сайтах гэтая інфармацыя з’явілася вельмі хутка па ўсёй Беларусі. Усе чытаюць, здзіўляюцца і плююць на гэтае спецпадраздзяленне “Страла”.

Паводле праваабаронцы, складзены пратакол аб тым, што Аляксандр Іваноў нібыта ўцякаў ад экіпажа спецпадраздзялення, накіраваны ў Івацэвіцкую ДАІ для разгляду. Сяргей Гоўша спадзяецца, што і гэты пратакол будзе адменены, як і 4 пастановы. Не мог Іваноў уцякаць на сваім транспартным сродку хуткасцю 20 кіламетраў у гадзіну ад машыны ДАІ.

Нагадаем, што Іваноў – бацька семярых дзяцей, адзін з якіх мае інваліднасць, быў незаконна аштрафаваны “Стралой” на суму 122 беларускія рублі нібыта за шматлікія парушэнні дарожнага руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства