Пад час Дзядоў міліцыя цікавілася назіральнікамі ControlBY Фота
https://spring96.org/be/news/91206
2018
2018-10-29T07:49:58+0300
2018-10-29T07:49:58+0300
2018-10-30T07:32:38+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/naziralniki-dziady-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час традыцыйнага шэсця на Дзяды ў Курапаты 28 кастрычніка супрацоўнік міліцыі на некаторы час затрымаў двух назіральнікаў ControlBY.
“У 13:31 супрацоўнік міліцыі ў цывільным Жураўскі Леанід Станіслававіч, падпалкоўнік МУС, затрымаў дваіх нашых назіральнікаў, запатрабаваў іх прад'явіць дакументы, перапісаў іх дадзеныя і зняў фотакопіі,” - паведамілі назіральнікі.
Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што, маўляў, назіральнікі "перашкаджалі дзейнасці міліцыі" і маглі іх справакаваць.
Паводле незалежных назіральнікаў ControlBY, у шэсці прынялі ўдзел каля 240 чалавек, 310 на мітынгу, прысутнічалі таксама больш 40 супрацоўнікаў міліцыі цывільным.
Шэсце і мітынг у Курапатах скончыліся без затрыманняў, калі не лічыць інцыдэнту з назіральнікамі.