viasna on patreon

Праект светлагорскага заводу беленай цэлюлозы пройдзе новую экалагічную экспертызу

2018 2018-10-17T12:08:36+0300 2018-10-17T12:08:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zavod_svetlagorsk111.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Светлагорскі завод беленай цэлюлозы. Фота "Радыё Свабода"

Светлагорскі завод беленай цэлюлозы. Фота "Радыё Свабода"

Міністэрства прыродных рэсурсаў адказала на зварот жыхароў Светлагорску наконт шкодных выкідаў з заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы. Як вынікае з дакументу, «смуродныя пахі» з прадпрыемства не прадугледжваліся праектам. Будзе новая экалагічная экспертыза, паведамляе "Радыё Свабода". 

Міністэрства абяцае ў выпадку парушэння заканадаўства «прыняць меры».

Згодна з праектам, які прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу, усе «смуродныя пахі» (метылмеркаптан і іншыя) павінны абясшкоджвацца без выкіду ў паветра.

«У сувязі з гэтым праектам не былі вызначаныя аб’ёмы выкідаў метылмеркаптанаў, а таксама не планаваўся кантроль гэтых выкідаў», — тлумачыць Мінпрыроды.

Але пры пусканаладачных працах пачаліся выкіды. Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат і кітайская карпарацыя, якія збудавалі завод, «рэалізавалі дадатковыя мерапрыемствы, якія забяспечваюць зніжэнне выкідаў метылмеркаптанаў».

Праектную дакумэнтацыю адкарэктавалі. 25 верасня яна паступіла на новую экалагічную экспертызу. Ступень уздзеяння заводу на вакольнае асяроддзе з улікам выкідаў меркаптанаў будзе ацэненая паўторна.

Цяпер Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя закупляе адпаведнае абсталяванне і распрацоўвае методыкі вымярэння шкодных рэчываў. Такую ж працу праводзіць і цэлюлёзна-кардонны камбінат.

«З адказу вынікае, што завод нас абсалютна незаконна труціў. На пачатку будоўлі не было інфармацыі, што пуск заводу пацягне за сабой смурод, шкодныя выкіды. Значыць, цэлюлозна-кардонны камбінат і канцэрн не былі падрыхтаваныя, каб фіксаваць гэтыя „смуродныя пахі“, якія праектам не прадугледжаныя? Чыя гэта памылка? Гэта нядбайнасць ці злачынства?» — сказала Свабодзе праваабаронца, сябра ініцыятыўнай групы па сітуацыі з кітайскім заводам Алена Маслюкова.

Ініцыятыўная група плануе падаць пазоў супраць цэлюлёзна-кардоннага камбінату і канцэрну. Актывісты маюць пытанні і да міністэрства: чаму яно не рэагавала, калі ў 2017 годзе ва ўсе інстанцыі ішлі скаргі на шкодныя выкіды?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства