“Капучына ці вышэйшая адукацыя?” Адлічаныя студэнты збіраюць сродкі на навучанне ва Украіне Відэа
Грамадская кампанія па падтрымцы адлічаных па палітычных матывах студэнтаў "Даць рэпрэсіям урок” распачынае сацыяльны праект "Капучына ці вышэйшая адукацыя?"
Мэта праекту – сабраць сродкі на вучобу ва ўкраінскім універсітэце на завочным аддзяленні чатыром несправядліва адлічаным студэнтам з Беларусі. Сабраныя сродкі дапамогуць маладым людзям не прыпыняць займацца грамадскай дзейнасцю ў нашай краіне і ўдасканальваць яе праз атрыманне вышэйшай адукацыі.
Таленавітыя і актыўныя маладзёны, якія прагнуць пераменаў у Беларусі, праз сваю грамадска-палітычную дзейнасць былі пазбаўленыя магчымасці атрымаць вышэйшую адукацыю на Радзіме.
Так, Ганну і Дзяніса адлічылі па палітычных матывах, Кацярыну ціскам вымусілі забраць дакументы з ВНУ. Але гэтыя студэнткі і студэнты настроены завяршыць адукацыю і пры гэтым працягваць сваю актыўную грамадска-сацыяльную дзейнасць. Яны любяць Беларусь, не хочуць вывозіць свой патэнцыял у іншыя краіны і ўпэўненыя ў тым, што вышэйшая адукацыя дасць ім магчымасць рабіць сваю справу больш якасна і эфектыўна.
Анісія, Кацярына, Ганна і Дзяніс ужо паступілі на завочнае аддзяленне ў адзін з украінскіх ўніверсітэтаў. Засталося толькі аплаціць навучанне. Усяго 2000 кубкаў кавы, альбо 67 кубкаў штодня, і мара атрымаць вышэйшую адукацыю стане рэальнасцю.
Для якіх мэт патрэбныя грошы?
Паралельна з навучаннем у вузе студэнты распачнуць у Беларусі інфармацыйны праект, у межах якога пазнаёмяць беларускую моладзь (і не толькі) з лепшымі еўрапейскімі практыкамі рэформаў сістэмы адукацыі і студэнцкага самакіравання, якія зараз праходзяць ва Украіне. Яны будуць весці блогі, рабіць інфармацыйныя матэрыялы пра рэформы вышэйшай адукацыі, студэнцкае самакіраванне, правы студэнтаў – усе тое, што можа паспрыяць развіццю студэнскага самакіравання і акадэмістскім свабодам ў Беларусі.
Падтрымаць праэкт можна праз WebMoney: E102855561659
За навінамі праекту можна сачыць у суполцы на Facebook.